Марына́рка ’цёплае, кароткае паліто’ (Сцяшк.), ’світка, якая апранаецца на кажух’ (Жд. 1), ’пінжак’ (Касп., Яруш.), ’пінжак, каптан з даматканага сукна’ (Сл. ПЗБ; навагр., Нар. сл.; Сл. Брэс.). З польск. marynarka ’тс’ < marynara ’кароткая куртка без таліі’ < marynarz ’матрос’ (Варш. сл., 2, 891; Кюнэ, 76).
Мары́ны ’насілкі, на якіх носяць нябожчыка’ (Вяржбоўскі, дыс.), польск. moriny. Балтызм. Параўн. літ. morỹnos ’тс’ (яго ж, 877; Лаўчутэ, Балтизмы, 145).
Марынэс, марынэсік ’поле ў кнізе ці на аркушы паперы’ (Нас.). З лац. margo (Р. скл. marginis) ’край’ праз польск. margines ва ўскосным склоне na marginesie ’на палях’.
Ма́рыцца ’ўяўляцца, здавацца ў думках’, ма́рыць ’аддавацца марам’, ’спадзявацца’ (КЭС, лаг.; ТСБМ). Укр. маритися, марити. Да ма́ра (гл.).
Ма́рыць (безас.) ’марыць, зморваць (пра сон)’ (Ян., ТС), мары́цца ’таміцца, мучыцца, стамляцца, знясільвацца’ (ТСБМ, Нас.: паст., валож., КЭС, лаг., Сл. ПЗБ). Рус. ма́рить, мари́ть (безас.) ’моцна стамляць, расслабляць, хіліцца да сну’. Да ма́рыва (гл.).
Мары́ць 1, моры́ць ’атручваць’, ’стамляць’, ’мардаваць, мучыць, даводзіць да знямогі’, ’набліжаць смерць’ (КЭС, лаг.; ТСБМ, Власт, Нас., Яруш., ТС). Да мор (гл.).
Мары́ць 2 ’трымаць драўніну ў вадзе, у спецыяльным растворы для надання ёй цёмнага колеру’ (ТСБМ). Укр. мари́ти, рус. мори́ть, чэш. mořiti, славац. moriť. Роднаснае да ст.-грэч. μορύσσω ’пэцкаць, рабіць чорным’. Параўн. таксама мара́ць, мара́ты ’брудны’ (Махэк₂, 374).
Марышкава́ць лід. ’вышываць на палатне’, беласт. марэшковаті ’тс’, іўеў. марышкаванка дакрывала на падушку’ (Сл. ПЗБ). Паланізм. Параўн. польск. mereżkować ’вышываць мярэжкай’. Да мярэжа (гл.).
Марыяне́тка ’тэатральная лялька, якой кіруе акцёр пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мову з франц. marionette ’тс’, экспрэсіўнага вытворнага ад Marion, якое да імені Marie (Фасмер, 2, 573). Даль (2, 782) выводзіць лексему ад імя італьянца Marioni.
Марэгаць ’пэцкаць’ (хойн., Мат. Гом.). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. márgas ’стракаты, рабы’, mar̃gti ’мільгацець, мітусіць’, хаця можна ўспрымаць як экспрэсіўны дзеяслоў з суфіксам ‑эг‑ ад мара́ць (гл.).
Марэйдаць ’замазваць, размалёўваць’ (Сл. Брэс.). Да мара́ць (гл.). Аснова пашырана экспрэсіўным суфіксам ‑эйд‑.
Марэна 1 ’травяністая (паў)кустовая расліна Rubia, з якой атрымліваюць чырвоную фарбу’ (ТСБМ). Рус. марена́, паўд.-сіб., іркуцк. маря́ный ’чырвоны, пунсовы (аб небе на захадзе сонца)’, польск. marzana, чэш. mařena, mořena, ст.-чэш. mařana. Да мара́ць (Фасмер, 2, 573), Махэк₂ (352) лічыць, што гэта лексема няяснага паходжання, магчыма, яшчэ праеўрапейскага.
Марэна 2 ’рыба марона, Barbus barbus (L.)’ (Днепр, Жук.; Крыв.), паўд.-рус., волж. ма́рена, марена́ ’тс’. Да марона (гл.). Булыка (Лекс. запазыч., 144) прыводзіць ст.-бел. марена — назва іншай рыбы — ’ласось’ (пач. XVIII ст.), якое лічыць запазычаным з лац. marena праз ст.-польск. marena ’рыба сіг, Coregonus lavaretus marena’. Няпэўна. Гэта назва паходзіць з новав.-ням. Maräne. Параўн. таксама серб.-харв. мо̀руна ’бялуга’.