Мадзя́ркаць ’лаяць’ (нараўл., Мат. Гом.). Да мацяркі́ (гл.) з азванчэннем ‑ц‑. Гэта калька рус. материться ’тс’.
Мадзя́сты ’недарэчны, абы-які’ (капыл., Жыв. сл.), утворана ад мадзе́ць (< mъděti).
Мадона ’багародзіца, божая маці — партрэт ці скульптура ў касцёлах’ (ТСБМ). З рус. мадонна, якое з італ. madonna ’тс’.
*Мадрава́ць, драг. модро̂ва́тэ ’дурэць, сваволіць, забаўляцца’ (Нар. лекс.). Укр. мудрова́ти ’мудрыць, мудрагеліць’, польск. mądrować і г. д. Да мудрава́ць (гл.).
*Мадрашчы́, драг. мо̂дрошчі́ ’пыхлівыя выдумкі, жарты’ (Нар. словатв.), укр. мудрощі ’хітрамудрыя выдумкі, прыёмы’, ’мудрагелістыя рэчы, цяжкія для разумення або выканання’ з му́дры.
Маду́нкі ’язмін, Philadelphias tenuifolius Rupr. et Мах.’ (пруж., Жыв. сл.) — у выніку другаснага ацвярдзення губных (Карскі, 1, 326) з мядункі (гл.).
Мадыгава́цца ’вырабляць, крыўляцца’ (Шат.), ’важнічаць’, ’убірацца, прыгожа апранацца’ (дзятл., лях., пух., Сл. ПЗБ), ’прыладжвацца, прымошчвацца’ (дзярж., Нар. сл.), стаўб. мадыгава́ць, мадыголіць ’прыладжваць, падганяць адзенне’ (Жыв. сл.). Відаць, ад ⁺мадыга (аб суфіксе ‑ы́га гл. Сцяцко (Афікс. наз., 182) < модны, параўн, рус. перм. модя́га ’франт, фарсун’. Пасля адбылося збліжэнне з лексемай мадырава́цца 1 (гл.) паводле аднолькавай семантыкі і блізкага фанетычнага гучання.
Мадыгава́ць ’рамантаваць; рабіць, складаць як-небудзь’ (слонім., Нар. лекс.), мадарава́ць ’даводзіць да ладу’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. madarúoti ’халтурыць, ляпаць, mãdaras ’халтуршчык, бракароб’, ’дрэнная работа’.
Мадырава́цца 1, мадэравацца ’ўбірацца’, ’важнічаць’, ’манернічаць, крыўляцца’ (паст., шчуч., шальч., швянч., Сл. ПЗБ). З польск. moderować (się) ’тс’, у якім зліліся дзве лексемы: 1) moderować (się) ’стрымліваць, лагодзіць, заспакойваць’, а таксама ’майстраваць, будаваць, перарабляць, халтурыць’ < лац. moderāri, 2) moderować (się) ’элегантна апранацца’, ’прыхарошвацца’, ’манернічаць, крыўляцца’, ’зацягвацца ў карсет’ < miderak, midorak, minderak < нем. mieder ’гарсэцік, жакетка’.
Мадырава́цца 2 ’дурэць’ (віл. Нар. сл.) утварылася ў выніку збліжэння лексем мадырава́цца і *мадрава́ць (гл.).
Мады́стка ’якая шые моднае жаночае адзенне і галаўныя ўборы’ (ТСБМ) з франц. modiste праз польск. мову. Да мода (гл.)