Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Напру́д ’насілу’ (Сержп., Отч.), сюды ж напру́дзіцца ’напружыцца’ (Пал.), ’напрэгчы ўсе сілы’ (Растарг.). Да *pręd ’цячэнне’, што звязана чаргаваннем з *pręd‑, гл. прадиць, прачуць; іншыя значэнні прадстаўлены ў пруд ’запруда’, прудкі ’хуткі’ і пад. Цікавы архаізм, у якім захавалася першасная семантыка славянскага слова ’сіла, напружанне’.

Напры́клад ’прыкладна’ (Нас.), ’напрыклад’ (Гарэц., Яруш., Байк. і Некр., ТСБМ). Згодна з Кюнэ, разам з укр. наприклад ’тс’ запазычана з польск. na przykład (Кюнэ, Poln.). Малаверагодна, гл. прыклад.

Напры́шля ’напрыклад’ (бяроз., Выг.), напрьшіляй ’тс’ (ляхав., Янк. Мат.). Няясна.

Напры́шнік ’частка вуздэчкі’ (Маслен.). Утворана ад прысы ’пыса ў жывёл’ па тыпу наму́снік (ад му́са), нахрапнік (ад храпа) і пад. (Непакупны, Связи, 46–47).

Напрэ́ндзіць ’надуць, уздуць’: trybuch naprendzić (слонім., Арх. Федар.). Ад прэндзіць ’уздуваць’ (гл.), відаць, іранічна спаланізаванага ўтварэння, паралельнага да прудзіць (гл.).

На́псінь ’дрэва, пасінеўшае ці пачарнеўшае ад вільгаці’ (Нас.), напеніць ’пасінець ад вільгаці, макраты’ (Нас.). Гл. псініць ’намакаць да гніення, прымаць сіні колер (пра дрэва)’, паводле Насовіча (Нас., 316), да пасінець; хутчэй да псінь ’непрыемны пах; гніль’: Гето дерево псинь (Нас.), параўн. псіна ’сабачае мяса; дрэнны пах’; параўн. сапсёлы ’састарэлы, слабы’, усё да пёс© магчыма народнаэтымалагічнае збліжэнне з сіні, сінець.

На́пто ’вельмі, занадта, залішне’ (лельч., Нар. лекс.). Відаць, з натто (надто) ’надта, вельмі’ шляхам распадабнення зычных. Гл. надта.

Напу́ганы ’празмерна адзеты’, напугацца ’празмерна надзець на сябе, начапляць лішняга’, ’надзьмуцца, натапырыцца’, ’абкружыцца імглістым кругам (пра месяц)’ (ТС). Можа разглядацца разам з напугацца ’нажлукціцца, напіцца’ (Нас., Янк., Сцяц.; стаўбц., Нар. сл.; жлоб., Нар. словатв.; Сцяшк.), ’напіцца чаго-небудзь настолькі, каб нельга было самому ўстаць з месца’ (Шпіл.), ’нажэрціся’ (Янк. 1, Клім., Мат. Гом.), што да пу́гаць ’сёрбаць, хлябтаць’ (гл.), гукапераймальнага паходжання; значэнне ’празмерна надзець на сябе’ праз стадыю ’стаць тоўстым (ад піцця, яды)’. Аднак не выключана, што гэта значэнне развілося на іншай базе, параўн. напу́галаса, бы пугич (ТС), што звязваецца з вобразам птушкі, якая натапырвае пер’е, надзімаецца пры пагрозе; тады хутчэй Да *Pǫ§y ’патаўшчэнне’, параўн. рус. пуговина ’узвышэнне, горб’, пуговица ’гузік’, літ. pugulis ’уздутае ўзвышэнне’ і пад.

Напу́чываць ’павучаць’ (Юрч. СНС), напучаць ’навучаць, накіроўваць на правільны шлях’ (Ян.). Да пуць ’шлях, дарога’ ў выніку семантычнай кандэнсацыі вядомага царкоўнаславянскага выразу наставлять на путь истинный ’настаўляць на жыццёвы шлях, павучаць’, параўн. укр. напучити, напучувати ’паказваць шлях, навучаць’, рус. напутить ’паказаць шлях; навучыць’ і інш.⇉*

Напшэ́ціць ’напсаваць’ (Сцяшк. Сл.). Метатэза ад *наш‑ пэціць < польск. naszpecić ’нашкодзіць, нарабіць дрэнна, абы-як’.