Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Візіга ’прадукт, які вырабляецца са спінной струны асятровых рыб’ (КТС). Запазычана з рус. визига ’тс’, дзе ўтворана пры дапамозе суф. ‑ига. У іншых слав. мовах суф. ‑ina: польск. wyzina, славен. vízovina, як бараніна і да т. п. Да віз (гл.).

Візі́р1 ’відашукальнік (у фота- і кінаапараце)’; ’частка прыцэльнага прыстасавання з вузкай шчылінай’; ’прылада для візіравання’ (КТС, БРС). Паходзіць з рус. визир < ням. Visier ’мішэнь’ (Фасмер, 1, 313) < лац. visus ’від, выгляд’.

Візі́р2 ’міністр, высокі саноўнік у Турцыі і іншых мусульманскіх дзяржавах’ (БРС). Паходзіць са ст.-рус. формы визирь < араб.-тур. väzir. Гл. Фасмер, 1, 313.

Візі́ра ’прасека’ (светлаг., Мат. Гом.). Новаўтварэнне, да візірка1 (гл.). Параўн. рус. арханг., с.-урал. визира ’тс’.

Візірка1 ’прасека’ (КТС), рус. перм., калуж. визирка ’тс’ паходзіць ад візір1. Па ўзору прасека атрымала суфікс ‑ка.

*Ві́зірка2 драг. вы́зырка, вэ́зырка ’вышка, маяк, трыангуляцыйны пункт’ (З нар. сл.; Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Да візір1 (гл.).

Візіро́ўка — дзеянне, паводле дзеяслова візіраваць, наводзіць аптычны прадмет, прыбор на які-небудзь пункт (БРС). Да візір1.

Візі́т ’наведванне’ (БРС, КТС), ст.-бел. визытъ, визит ’наведванне’; ’дакумент аб выніках праверкі’ (1521 г.) запазычана (Булыка, Запазыч., 63) з польск. wizyta < франц. vizite; гэтаму пярэчыць Крукоўскі (Уплыў, 76). Магчыма і непасрэднае запазычанне з франц. visite.

*Візітава́ць, візытава́ць ’наведваць з мэтай агляду’ (Нас.). Укр. уст. візытувати, рус. визитировать ’тс’ і г. д. Ст.-бел. визытовати, визитовати ’інспектаваць’ (1608, 1627 г.). Запазычана са ст.-польск. wizytować < лад. vizitare (Булыка, Запазыч., 63).

Візітант ’наведвальнік’ (КТС, Якуб Колас). Запазычана з польск. уст. wizytant ’тс’.

Візітацыя ’праверка ваенным суднам дакументаў і грузу на сустрэтым у адкрытым моры падазроным судне’ (КТС). Запазычана з рус. визитация ’тс’. Ст.-бел. визытацыя ’інспекцыя’ (1635 г.) паходзіць са ст.-польск. wizytacja < лац. vizitatio (Булыка, Запазыч., 63). Сюды ж ст.-бел. визытаторъ, визитаторъ (1691 г.) ’інспектар’ (Булыка, Запазыч., 62), якія паходзяць з польск.-лац. visitator.

Візітка ’візітная картка’ (КТС). Запазычана з рус. визитка, якое ўтварылася шляхам намінацыі ад визитная карточка пры дапамозе суф. ‑ка.