Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Васці́гнуць ’пачацца’ (Жд., 2). Няясна.

Ва́ській (КЭС). Укр. ва́ський ’ваш’. З ваш‑ський (да ваш ’ваш’ + суф. ‑ський). Гл. Рудніцкі, 1, 323.

Васьме́рні мн. л. ’тканіна, палатно, тканае ў восем нітоў’ (Бяльк.). Да осмеро (параўн. васьмяры́к) ’восем’. Па ўтварэнню ідэнтычнае ўкр. восьмерня́ ’дошка, якая атрымліваецца пры распілоўцы ствала на восем частак’.

Васьміно́г (БРС). З рус. осьмино́г ’тс’, якое з’яўляецца калькай з еўрапейскіх назваў гэтай жывёлы (параўн. лац. octopus, франц. octopodes, ням. Achtfüßer, Achtarmer і г. д.).

Васьмяры́к ’васьмёрка (коней)’ (БРС); ’жылое памяшканне з васьмі кватэр’ (Жд.); ’20 кап. срэбрам’ (Грыг.). Рус. восьмерик ’мера з васьмі адзінак; прадмет з васьмі адзінак і г. д.’, укр. восьмери́к. Усх.-слав. утварэнне. Ст.-рус. осмерик (восьмерик) ад лічэбніка осмеро ’восем’ (+ суф. ‑ик). Падрабязней гл. Шанскі, 1, В, 177.

Вась-вась-вась ’падзыўныя словы для кормнага кабана’ (Янк. III). Рус. дыял. вац!, ва́цу́! ’тс’, укр. ваць!, вацю́! ’тс’. Як думаў Р. Смаль–Стоцкі, гэта варыянты слова паць! < паця́ ’парася’. Супраць гэтай версіі Рудніцкі (1, 329), які лічыць, што усё гэта варыянт выклічніка ацю! (адгоннае слова для свіней; да форм апошняга параўн. Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 123–124).

Васэ́ля ’вяселле’ (Сцяшк. МГ). Запазычанне з польск. wesele ’тс’ (а гэта са слав. *veselьje ’радасць’; гл. Брукнер, 607). Параўн. укр. весі́лля ’тс’.

Васэрва́га ’інструмент для вызначэння гарызантальнай лініі пры будаўніцтве’ (Сцяшк. МГ). Укр. васерва́ґа, васерва́га. З ням. Wasserwaage ’тс’ (можа, праз польскую мову; параўн. польск. дыял. waserwaga). Гл. Рудніцкі, 1, 322.

Ват ’ват валочаць па затокам (лавіць рыбу)’ (Серб.), ва́та (Шат.). Параўн. рус. ва́та ’сетка для лоўлі рыбы’, укр. ва́та ’тс’, польск. wata. Першакрыніцай з’яўляецца ням. Wate ’тс’ (аб ням. слове Клюге, 842), а паводле Рудніцкага, 1, 324, запазычанне прама з с.-в.-ням. wate (Шалудзька (Нім., 25) лічыўся з пасрэдніцтвам польск. wata < с.-в.-ням. Wate, wade). У форме вата слова зафіксавана ў ст.-бел. мове (з XVI ст.); Булыка (Запазыч., 57) бачыць першакрыніцу ў ням. Watta (?). Бел. форму ват (калі гэта не памылковы запіс) вытлумачыць цяжка.

Ва́та ’вата’ (БРС); ’баваўняная пража дамашняга прадзення’ (Влад., 198). Рус. ва́та, укр. ва́та ’вата’, польск. wata і г. д. Запазычанне з ням. Watte ’вата’ або франц. ouatte (першакрыніцай ням. слова праз пасрэдніцтва раманскіх моў з’яўляецца с.-лац. vadda) (Праабражэнскі, 1, 67; Фасмер, 1, 278; Клюге, 843; гл. таксама Шанскі, 1, В, 23).