Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Тамі́ць ’мучыць, знясільваць’, ’турбаваць, гнясці, нудзіць’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’мучыцца, знемагаць’ (Ян.), ’марыць, мучыць’ (Ласт.), ’мардаваць’ (Нас.), то́міць ’мучыць’ (Сл. ПЗБ), тамі́цца ’стамляцца’ (Нас., Сержп. Прымхі), томі́цца ’не гарэць агнём’ (ТС), сюды ж то́млены ’атрыманы тамленнем’ (ТСБМ), таме́нне ’мардаванне’ (Нас.), тамлёнка ’тушаная бульба’ (Мат. Гом.). Укр. томи́ти ’даводзіць да стомы, знясільваць; падвяргаць працягламу награванню’, рус. томи́ть ’мучыць; стамляць; парыць; награваць’, славен. дыял. tomljáti ’бадзяцца, сланяцца’, серб.-харв. то̀мити ’прыціскаць’, балг. томи́телен ’пакутлівы, нудны’, ст.-слав. томити ’мучыць’. З прасл. *tomiti ’мучыць’, роднаснага ст.-інд. tamáyati ’душыць, пазбаўляць паветра’, tā́myati ’страчвае прытомнасць, слабее’, лац. tēmulentus ’п’яны’, tēmētum ’хмяльны напой, віно’, ст.-ірл. tām ’хвароба; смерць’, tamaim ’спачываю (мёртвы)’, нова-в.-ням. dämisch, dämlich ’дурнаваты, ачмурэлы, прыгаломшаны’ (Чарных, 2, 249; Фасмер, 4, 75–76; ЕСУМ, 5, 595–596; Бязлай, 4, 196).

Та́мкаць ’размаўляць павольна, паціху’ (Юрч. Вытв.). Няясна; відаць, гукапераймальнага паходжання.

Тамлёнка ’тушаная бульба’ (добр., Нар. словатв.). Ад то́млены ’тушаны’, гл. таміць.

Тамо́жня ’мытня’ (ТСБМ). Русізм, зыходнае ст.-рус. тамъга (гл. тамга), ад якога прыметнік таможьный (< *тамъжьный) ’той, які мае адносіны да тамгі’, што паслужыў асновай для ўтварэння назоўніка на ‑ня па ўзору овчарня і пад. (Чарных, 2, 227).

Тампа́к ’сплаў медзі і цынку залацістага колеру’ (ТСБМ), тамба́к ’тс’ (Нас., Байк. і Некр., Ласт.), тамбако́вы ’тампакавы, бронзавы’ (Байк. і Некр.). Укр. томба́к ’сплаў медзі і цынку’, рус. томпа́к ’тс’, польск., чэш., славац. tombak ’тс’. Запазычана праз польскую або рускую мову з заходнееўрапейскіх моў, дзе ням. Tómbak, франц., англ. tombac ’тс’ < малайск. tambaga (těmbaga) ’медзь’ < ст.-інд. tãmrakaḥ ’тс’ (ЕСУМ, 5, 595; Фасмер, 4, 76; Голуб-Ліер, 484; Махэк₂, 647).

Тампа́мка ’паліца’ (Мат. Гом.). Няясна; выглядае як штучнае слова або моцна дэфармаванае запазычанне.

Тампо́н ’стэрылізаваны кавалачак ваты або марлі’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. тампо́н, польск. tampon, з франц. tampon ’корак, затычка; тампон’; яно з’яўляецца назалізаванай формай слова tapon ’жмут адзення, бялізны’, якое, у сваю чаргу, уяўляе сабой утварэнне з суфіксам ‑on ад франк. *tappo, што роднаснае ст.-в.-ням. zapho ’затычка’, ням. Zapfen ’тс’, ст.-англ. tœppa і англ. tap ’тс’ (ЕСУМ, 5, 513; Голуб-Ліер, 477).

Тамса́ма ’ў тым жа месцы’ (Варл.). Спалучэнне там з сам, самы, гл.

Тамта́м ’ударны музычны інструмент, разнавіднасць гонга’ (ТСБМ). З франц. tam‑tam ’тамтам’ (праз рускае або польскае пасрэдніцтва) < хіндзі ṭamṭam ’барабан’, якое з’яўляецца гукапераймальным утварэннем (ЕСУМ, 5, 513; Голуб-Ліер, 477; Фасмер, 4, 18).

Тамто́й ’той’ (Сцяшк. Сл., Вруб.; беласт., Сл. ПЗБ), там‑той ’вунь той’ (Байк. і Некр.), та́мты ’той, той там, той вунь там’: та́мты хлапе́ц (Ласт.), тамто́й: в тамтао́му ро́ці, в тамтао́му году́ ’летась’ (пін., ЛА, 2), тамто́је ’тое’ (Вруб.): та́мтая ле́та ’летась’ (астрав., ЛА, 2), та́м‑тэй ’вунь той’ (Нас.), ст.-бел. тамтый ’той’ (Ст.-бел. лексікон), фіксуецца ў старабеларускай мове з канца XV ст. (КГС); сюды ж вытворнае тамтэ́йшы ’немясцовы, нетутэйшы’ (Ласт.). Калька са ст.-польск. tamten, дзе tam ’там’ і ten ’той’, гл. там і той. Карскі (2–3, 91) адносіць сюды і іншыя ўтварэнні з пачатковым элементам там: ст.-бел. тамтотъ, тамтого, складанае прыслоўе тамто і інш., што ўзніклі пад польскім уплывам (гл. то). Параўн. ЕСУМ, 5, 513.