Надвы́ш ’больш, вышэй’ (Нас.), nàdwyż ’плата звыш дамоўленага’ (Арх. Федар.). Са спалучэння прыназоўніка над (указанне на меру) з назоўнікам у форме старога він. скл. выш ’вышыня’, параўн.: упасць з вышы (Нас.), параўн. ESSJ SG, 1, 126. Форма з канцавым ж (калі гэта не прыкмета польскай арфаграфіі) пад уплывам польск. wyżej, што дало дыялектнае выжай замест вышай (Карскі, 1, 385).
На́дгаладзь ’не даядаючы, галодна’ (калінк., З нар. сл.), надгаладзень ’тс’ (слуц., Нар. сл.). З над (значэнне меры) і назоўніка *голодь(нь) ’галадоўля’ ў старым він. скл.
◎ Надгру́зачкі ’кавалачкі’:⇉разбʼиласʼа на надгрузачкʼи (Сцяшк. Сл.). Са спалучэння на+друзачкі ’на дробныя частачкі’, гл. друзачка; у выніку частага ўжывання з прыназоўнікам на адбылося яго нарашчэнне перад назоўнікам, з’яўленне ўстаўнога г — вынік дээтымалагізацыі і пераразлажэння (над‑грузачкі), пры гэтым устаўны гук узнікае на месцы марфемнага шва.
Над’е́хаць ’наехаць’ (Бяльк.) — вынік «канкурэнцыі» прыназоўнікаў над і на, што знайшло адлюстраванне і ў прыстаўках, падрабязней гл. ESSJ SG, 1, 127.
Наджга́ць ’накусаць’, параўн. наджы́гаць ’тс’ (Бяльк.). Да джгаць (гл.), дзе джг, паводле Карскага (1, 383), з жг.
Надза́хад ’перад захадам’ (Сл. ПЗБ). Са спалучэння прыназоўніка над (у часавым значэнні) з назоўнікам захад у форме він. скл.; над у такіх канструкцыях звычайна мае значэнне ’перад’ (ESSJ SG, 1, 125).
Надзвы́чай ’вельмі, надта; у высокай ступені’ (ТСБМ). Са спалучэння прыназоўніка над (выражэнне меры) і назоўніка звычай (гл.) у він. скл. Шуба (Прысл., 148) адносіць да прыслоўяў, утвораных нулявым суфіксам.
◎ Надзе́жа 1 ’надзея’ (Нас., Сл. ПЗБ), надзёжа (Бяльк., Сл. ПЗБ). Прасл. *nadědja, вытворнае ад *deti, гл. дзець (ст.-слав. деѫдѫ ’кладу’), рус. дыял. надёжа, літар. надежда (Смелае., Фасмер, 3, 37), ст.-рус. надежа, ст.-слав. надеѫда, балг. надежда, макед. надеж. Параўн. надзёя.
◎ Надзе́жка ’накідка’ (лоеў., Мат. Гом.). Ад надзець ’апрануць, накінуць’ пад уплывам адзёжка ’тс’.
Надзе́жнік ’кавалак палатна, якім пакрывалі дзяжу’ (Сл. ПЗБ, Жд. 1, Сцяшк., Бяльск.; талач., Шатал., Мат. Гом., круп., Нар. сл.), надіжнык ’тс’ (драг., З нар. сл.), надзежніца ’тс’ (Мат. Гом.). У выніку семантычнага згортвання надзежны абрус або накідка на дзяжу > надзежнік, надзежніца, да дзяжа, дзежка, адносна словаўтварэння параўн. набожнік.