Рэменякве́тнік ’расліна-паразіт сямейства рэменяцветных’ (БРС), рэменяцветнік ’тс’ (ТСБМ). Калька з рус. ремнецветник ’амяла’, якое калька ням. Riemenblume ’Loranthus L.’ (Riemen ’рэмень’, Blume ’кветка’).
*Рэмеслі́вы, рэмесліву ’зласлівы, непрыхільны, злапамятлівы’ (ТС). Магчыма, кантамінацыя рэмствоваць (гл.) і помслівы.
Рэме́ха ’грубае самаробнае палатно, зрэб’е’ (ТС). Рус. ре́мох, ремо́ха ’ануча’, ремошина, ремушка ’ануча; лахманы’. Ад рэмень (Даль, 3, 1676) з экспрэсіўнай суфіксацыяй.
Рэ́мжа ’махры, абтрапаныя краі адзежы’ (ТС). Няясна. Магчымая сувязь з літ. rémžti ’рэзаць (абы-як)’.
Рэ́мжыць ’іржаць’ (ДАБМ, камент., 891), рэ́мжыты ’тс’ (Сл. Брэс.), рэ́мжаць ’плакаць усхліпваючы; раўці’ (ТС), рэ́мжа ’плакса’ (ТС). Славац. remziť, remzať ’хутка незразумела казаць’, балі. ръмжа, рънжа ’рыпаць’. Найбольш верагодна, праславянскі дыялектызм з рэфлексамі насавых (БЕР, 6, 374). Гл. далей іржаць.
Рэ́мза ’плакса’ (ТС), рэ́мзаць ’капрызіць, плакаць, румзаць’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл., ТС), рэ́мза́ці ’надакучваць размовай’ (івац., Жыв. сл.). Суадносіцца з рэмжыць (гл.).
Рэмі́за ’памяшканне, у якім захоўваўся проціпажарны інструмент’ (Скарбы). З польск. remiza ’дэпо’, параўн. таксама чэш., славац. remiza ’вазоўня. Крыніца — ням. Remíse ’тс’ < фр. remise ’тс’ (Махэк₂, 512).
Рэмі́сія ’часовае паслабленне або знікненне праяваў хваробы’ (ТСБМ). Ст.-бел. ремисия (ремисыя) ’адтэрміноўка рашэння справы на судзе’ < ст.-польск. remisyja ’тс’ < лац. rĕmissio ’перапынак; адмена’ (Булыка, Лекс. запазыч., 51).
Рэ́мствоваць ’злоснічаць, абгаворваць, ганіць’ (ТС), рымстава́ць ’злавацца’ (жлоб., Жыв. сл.), рымсава́ць ’плакаць, упарціцца’ (чач., Жыв. НС). Рус. ре́мство ’нянавісць; злосць’, ремствовать ’ненавідзець’, укр. ре́мство, ремст ’абурэнне’, ремствувати ’наракаць’. Мацэнаўэр (LF 16, 181) параўноўвае з літ. susiremti ’уперціся супраць каго-небудзь’.
Рэ́мус 1 літаральна ’прасіць літасці’, перан. ’допыт з катаваннем’ (Нас.). Скажонае ад лац. oremus ’молім’ (Нас., 562).
Рэ́мус 2 у спалуч. узяць каго за рэмус ’узяць за жабры’ (смал., КЭС). Далейшае развіццё значэння ад рэмус 1 (гл.).
Рэ́мус 3 ’выгляд’ (Юрч. СНЛ). Відаць, звязана з рэмус 1, але матывацыя няясная.