Рэ́мжыць ’іржаць’ (ДАБМ, камент., 891), рэ́мжыты ’тс’ (Сл. Брэс.), рэ́мжаць ’плакаць усхліпваючы; раўці’ (ТС), рэ́мжа ’плакса’ (ТС). Славац. remziť, remzať ’хутка незразумела казаць’, балі. ръмжа, рънжа ’рыпаць’. Найбольш верагодна, праславянскі дыялектызм з рэфлексамі насавых (БЕР, 6, 374). Гл. далей іржаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)