Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Пы́ць ’лапаць’: рыстыптаўсь мой пыць (Бяльк.). Усечанае лапыць ’тс’ (там жа), гл. лапаць.

Пыч ’верхняя частка парастка’ (каралі«., З нар. сл.). Магчыма, адваротны дэрыват ад пычка (гл.), параўн., аднак, балг. тіч ’адростак на вінаграднай лазе, тытуню; новая маладая галінка, што вырасла на месцы зрэзу’, якое БЕР (5, 269) выводзяць з тур. pię ’расток, адростак’.

Пы́чка ’дзюба’ (Ян.), ’мордачка, мыса’ (слонім., Сл. ПЗБ), пычэк ’біч у цэпа’ (ДАБМ, камент., 828), параўн. укр. пітка ’мордачка’, рус. пычки ’бранно о глазах человека’, пычка ’penis’, польск. py(t)ka ’кароткі жорсткі хвост каня; penis’. Паводле Махэка₂ (502), апошнія словы з’яўляюцца трансфармацыямі пад уплывам табу першаснага *pysk (гл. пысай), якое мела зыходнае значэнне, блізкае да ст.-інд. puččha‑ ’хвост, канец’.

Пыш ’прысак’: колькі пышу! (слонім., Нар. лекс.), рус. пыш ’тс’, сюды, відаць, і пыш, пышь ’мякіна ад грэчкі, канапель’; параўн. таксама славен. piš ’бура, навальніца, дождж з ветрам’. Прасл. *pyšъ утворана ад *pychati ’дуць, узлятаць ад подыху’, што пацвярджае і славен. piš ’подых, дыханне’, а таксама рус. пышать ’дыхаць, рабіць уздыхі і выдыхі’, гл. Фурлан–Вязла». З, 43; Фасмер, 3, 422; іншыя фанетычныя варыянты ў рус. арл. пыс ’прысак, попел’, ярасл. пыск ’лёгкі налёт на вуглях’.

Пышані́ца ’пшаніца’, пышанішній ’пшанічны’ (Бяльк.). Фанетычныя варыянты да пшаніца (гл.), магчыма, пад уплывам пашня, нотніца ’збажына, збожжавыя’ (гл.).

Пы́шка 1 ’круглая пульхная булачка’ (ТСБМ; в.-дзв., калінк., Сл. ПЗБ; Бяльк.), ’печыва з мукі і бульбы’ (лід., Сл. ПЗБ), ’мерзлая, перазімаваўшая на полі бульба’ (слуц., Жыв. сл.; пух., Сл. ПЗБ), пы́шка ’тс’ (Жд. 2; Жд. 3), рус. пы́шка ’пышка, пампушка’. Утворана ад пы́шкаць ’брадзіць, пухкаць (пра цеста)’, параўн.: подходзіць хлеб да пушкае (ТС), гл. пы́хаць, пышэ́ць.

Пы́шка 2 ’ганарлівец, надуцік; пястун, раскошнік’ (Нас.), сюды ж пы́шыцца (пы́шицьца) ’надзімацца’ (Нас.), пы́шаны (пы́шенный) ’фанабэрысты, непадступны’ (там жа). Ад пыхаць, пышны (гл.).

Пы́шкаць ’брадзіць; пухцець, пыхцець’ (шальч., Сл. ПЗБ), пу́шкаць (*пышкаць) ’цяжка дыхаць, пыхкаць’ (ТС), пышкаць, пшыкаць ’шыпець’ (там жа), ’шумець’: пышкай ў вушах (шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж пу́шкнуць ’шыкнуць’, пушкоцець ’пыхцець’, пушкорыцца ’шамацець’ (ТС), параўн. рус. пышкать ’пыхцець; шыпець’, балг. пишкам, пешкам ’пыхцець; стагнаць’ і пад. Прасл. *pyšьkati, вытворнае ад Трухай (БЕР, 5, 276), гл. пыхаць. Грынавяцкене і інш. (Сл. ПЗБ) параўноўваюць пышкаць ’брадзіць, шумець’ з літ. pyškėti ’тс’, што хутчэй за ўсё з’яўляецца роднасным утварэннем, чым крыніцай запазычання.

Пы́шны ’раскошны, прыгожы; горды, фанабэрысты, непадступны’ (Нас., ТСБМ), ’напышлівы’: пышна цешча пышна, што къ зяцю не вышла (Нас., з вясельнай песні), пы́шны ’паважны, велічны, магутны’ (Варл.), ’пышлівы, ганарлівы’: баба тады пышна, як замуж вышла (Стан.), сюды ж пышне́ць ’рабіцца ганаровым, напышлівым’ (Нас., Гарэц.), пы́шніцца ’пахваляцца, фанабэрыцца’ (Др.), пышно́та ’чалавек, пераборлівы ў ежы’ (кобр., Нар. лекс.), ст.-бел. пышнитися ’тс’. Нельга аддзяляць ад пы́шны ’мяккі, пульхны’: пышны хлеб (ТСБМ, шальч., Сл. ПЗБ); параўн. укр. пи́шний ’горды, важны; раскошны, багаты’, рус. пы́шный ’тс’, дыял. ’поўны, круглы’, польск. pyszny ’фанабэрыста, напышлівы, надуты; раскошны, цудоўны, велічны, прыгожы’, чэш., славац. pyšny ’напышлівы, ганарысты, надуты’, в.-луж., н.-луж. pyšny ’раскошны, пышны, прыгожы’, балг. пи́щен ’раскошны, надуты’ (з рус. пышный, т устаўное, гл. БЕР, 5, 279). “Станоўчыя” значэнні развіліся самастойна на базе пы́хаць ’дуць, уздуваць, надуваць’, параўн. ст.-інд. púṣyati, pṓṣati ’працвітаць’, puṣṭas ’адкормлены, багаты, раскошны’ (Фасмер, 3, 492). Банькоўскі (2, 970) лічыць пеяратыўнае (“адмоўнае”) значэнне першасным, што захавалася як адзінае ў чэш. pyšný < pycha ’гордасць, гонар’ (гл. пыха), паколькі апошняе “dla Niemców і Czechów grzech główny”, у той час як у Польшчы лічылася галоўнай вартасцю (годнасцю); сумнеўна, хутчэй наадварот: пеяратыўнае значэнне — чэшская семантычная інавацыя, што распаўсюдзілася на польскую і беларускую тэрыторыю; адтуль і ст.-бел. пышнитися (< польск. pysznić się < чэш. pyšniti se, Банькоўскі, 2, 970).

Пышы́ ’калючыя вырасты на раслінах, калючкі’ (Ласт.). Ад пышыцца ’надувацца, надзімацца’ (гл.), г. зн. ’растапырвацца’; не выключана метатэза з шыпы́ ’калючкі’.

Пы́шыцца ’надзімацца’ (Нас.), пыша́цца ’выстаўляцца, фанабэрыцца’ (Ласт.), параўн., чэш. pýšiti se ’тс’. Да пыхаць, пы́ха (гл.).