◎ Пы́чка ’дзюба’ (Ян.), ’мордачка, мыса’ (слонім., Сл. ПЗБ), пычэк ’біч у цэпа’ (ДАБМ, камент., 828), параўн. укр. пітка ’мордачка’, рус. пычки ’бранно о глазах человека’, пычка ’penis’, польск. py(t)ka ’кароткі жорсткі хвост каня; penis’. Паводле Махэка₂ (502), апошнія словы з’яўляюцца трансфармацыямі пад уплывам табу першаснага *pysk (гл. пысай), якое мела зыходнае значэнне, блізкае да ст.-інд. puččha‑ ’хвост, канец’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)