Прыві́ля ’недамаганне’ (маст., Хромч., дыс.). Няясна. Магчыма, звязана, з вілі́ць ’зварочваць з прамога шляху, зварочваць убок’; перан. ’крывіць душой’ (гл.) з семантычным зрухам, апошняе Карскі (Труды, 394) звязваў з літ. vylióti ’падманваць, заманьваць, спакушаць’, vỹlius ’падман, хлусня’.
Прыві́цца ’расліна бярозка’, прыві́туха ’тс’ (ТС). Ад прывіва́ць ’звіваць’; прыві́туха лён прывівае (ТС). Да віць, гл. наступнае слова. Параўн. рус. дыял. приви́тица ’расліна Calistogia, бярозка’ і іншыя славянскія назвы з гэтым коранем (Мяркулава, Очерки, 107–108).
Прыві́ць, прывіва́ць ’прымусіць, засвоіць, надаць (якую-небудзь уласцівасць, звычку і пад.)’, прыві́цца ’замацавацца, укараніцца, стаць звычайным’ (ТСБМ), прыві́цца ’прыкруціцца (калі ўюць вяроўку, то ў вяроўку можа ўкруціцца, увіцца што-небудзь пабочнае)’, ’назойліва прычапіцца (напр., пра пчалу)’ (Янк. 3.), прывіва́цца ’часова жыць’ (Юрч.). Да віць 2 (гл.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі са сферы ткацкай лексікі: прывытні́к ’верацяно, на якое змотваецца пража з некалькіх — звычайна з 2–3, радзей з большай колькасці верацён для прасушкі’, прыві́вак ’верацяно, з якога звіваюць пражу на другое для прасушвання’ (Уладз.), прыві́ванка ’дзве ручайкі пражы на адным верацяне’ (ТС); а таксама прыво́й ’(часовае) месцазнаходжанне’ (Мат. Маг.).
Прыво́лле ’шырокае адкрытае месца; прастора’; перан. ’адсутнасць абмежаванняў; свабода, воля’ (ТСБМ), прыво́лье ’прыволле’ (ТС). Суфіксальныя ўтварэнні ад прым. прыво́льны, які ад во́ля; параўн. рус. приво́лье, укр. приві́лля ’прыволле, раздолле’. Сюды ж прыволіца ’тс’ (Ласт.).
Прыво́рак ’заварот у канцы загона (на роўным месцы)’ (паст., ЛА, 2). Вытворнае ад прыво́рваць, зак. тр. прыара́ць ’узараўшы, далучыць да якога-небудзь поля, участка, заараць’. Гл. араць.
Прывушы́ць ’прымайстраваць, прыладзіць да вушака (раму)’ (міёр., Жыв. НС). Утварэнне ад вуша́к (гл.). Сюды ж дыялектныя формы назоўнікаў з чаргаваннем ‑ву‑/ў‑, ‑ы‑/‑э‑: пры́ўшэнь, мн. л. пры́ўшні, прэ́ўшэнь, прэ́вшэнь, мн. л. прэ́ўшні ’вушак (вертыкальны)’ (івац., пін., Нар. сл., Шатал., Сл. ПЗБ, Жыв. сл.; ЛА, 4), якія з’яўляюцца лексікалізацый словазлучэння пры вушаку́ з фактычна поўнай стратай уласнай семантыкі прыназоўніка.
Прывы́драцца, прыву́драцца ’прыблытацца, прывалачыся’ (ТС). Да вы́драцца (< вы́драць, гл. драць) са зменай семантыкі, абумоўленай экспрэсіўнасцю ўжывання; параўн. ву́драцца ’насціся, нечакана з’явіцца’, ву́драць ’адшукаць, дастаць’, першасным значэннем якога з’яўляецца ’нанава распрацаваць поле’ (ТС), г. зн. ’навіна’.
Прывы́кнуць, прывыка́ць ’набыць прывычку; прывучыцца; асвоіцца’ (Бяльк., ТСБМ). Працягвае ст.-бел. привыкнути, привыкати, якое ад выкнути, гл. вы́кнуць (< прасл. *vyknǫti); сюды ж прывы́чка ’схільнасць, манера паводзін, звычай’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ).
Пры́высака ’высакавата’, пры́высакі ’высакаваты’ (Нас.). Да высо́кі (гл.) са значэннем непаўнаты, якая перадаецца прыстаўкай пры‑ (гл. пры).
Прывядзёнак ’дзіця, прыведзенае ў хату другой жонкай’ (Шат.), прывядзёнка, прывыді́нка ’падчарка’ (ЛА, 3, Клім.). Да прыве́сці, гл. ве́сці, відаць, праз стадыю назоўнікаў на ‑ень (пры́ведзень), утвораных ад дзеепрыметнікавых асноў, што, паводле Вярхова (Аб нек. асабл., 33–40), характэрны для сучаснай беларускай мовы.