Прачыха́цца ’прасынацца’ (воран., Сцяшк. Сл.). Да прачхнуцца (гл. прачнуцца). Параўн. ачхнуцца, ачхнацца.
Прачэ́сць ’адлегласць ад берда да вараціла (на яго навіваюцца ніткі асновы) у кроснах’ (Касп.). Гл. прасесць.
Прашавярэ́ніцца ’не выканаць загаду’ (Нас.). З прыст. пра-, прыст. ша‑ аргатычнага паходжання і вярэ́ніцца. Апошняе паходзіць ад вярэня, параўн. вярэнька ’някемлівы, мешкаваты чалавек’ (гл). Сюды ж з іншай суфіксацыяй рус. цвяр. ша́верзить ’строіць падкопы’, ша́верзні ’плёткі’, ша́верзень ’пляткар’ і бел. вярзці (гл. Фасмер, 4, 393).
Прашатрава́цца ’абцерціся’, ’хадзіць туды-сюды, прабегчыся, каб адчуць рух (аб кані)’ (Федар. 7). Гл. шатраваць.
Прашва́бніцца іран. ’правініцца, праштрафіцца’ (Сцяц.). Гл. шваб, швабіць.
Пра́шка, мн. л. прашкі ’хлусня’, ’глупства’ (Нас.). Насовіч (там жа) параўноўвае з прахъ, але слова, несумненна, з польск. fraszka ’драбяза’. Параўн. яшчэ чэш. fraška ’фарс, бурлеск’. З італ. frasca ’галінка’, мн. л. frasche ’дробязь, глупства’ (Брукнер, 127; Голуб-Ліер, 173).
Прашка́піцца ’правінаваціцца’ (стаўб., Нар. сл.), прашква́піцца ’праштрафіцца’ (брагін., Шатал.), праква́піцца ’прапусціць, упусціць’ (Ян.). Укр. прошке́питися, прошпе́титися ’правініцца’. З прашпэ́ціцца ’памыліцца, правініцца’, якое зафіксаваў ў Насовіча. Апошняе да шпэціць, шпэтный (гл.). Іншыя формы, відаць, зазналі розныя фанетычныя змены ў сувязі з экспрэсным характарам слова.
Прашко́да ’перашкода’ (Нас., трак., Сл. ПЗБ), прашко́дзіць ’перашкодзіць’ (брасл., Сл. ПЗБ). З польск. przeszkoda, przeszkodzić ’тс’. На базе запазычанняў утвораны бел. прашко́джваць ’праліваць па неасцярожнасці’, прашкажа́ць ’перашкаджаць’, прашко́дны, прашко́длівы ’шкодны’ (Нас.), гл. шкода.
Прашле́ц, прашля́к, прашля́чка ’прайдзісвет’ (Нас.). Пранікненне з рускамоўнай тэрыторыі, параўн. прошле́ц, про́шлый человек, прошля́чка ’тс’, якія ад прошлый, дзеепрым. прошл. часу ад пройти. Параўн. семантыку прайдзісвет, пройда, прахадзімец.
Прашны́ра ’прайдоха, прайдзісвет’ (Нас.). Да шны́рыць (гл.).