Прашко́да ’перашкода’ (Нас., трак., Сл. ПЗБ), прашко́дзіць ’перашкодзіць’ (брасл., Сл. ПЗБ). З польск. przeszkoda, przeszkodzić ’тс’. На базе запазычанняў утвораны бел. прашко́джваць ’праліваць па неасцярожнасці’, прашкажа́ць ’перашкаджаць’, прашко́дны, прашко́длівы ’шкодны’ (Нас.), гл. шкода.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)