◎ Мэндрыкі ’печыва з мукі ці бульбы’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Магчыма, з літ. mėndrė ’трыснёг’. Параўн. палачкі (кукурузныя, салёныя і да таго пад.). Не выключаецца запазычанне з польск. maldrzyk ’коржык з сырам’ ці укр. мандрык ’тс’ (Брукнер, 319; ЕСУМ, 3, 381).
◎ Мэнка ’мука, пакута’ (Сцяшк., Сцяц.; маладз., Янк. Мат.; бяроз., Выг. дыс.; стаўбц., Нар. сл.; Сл. ПЗБ), ’фігура распятага Хрыста’ (швянч., там жа), мычыць, мэнчыцца ’мучыць, вельмі мучыць, цягнуць, валаводзіць’, ’пакутаваць’ (Мал., Шат., Юрч., івац., Сл. Брэс.; Сцяц., Сл. ПЗБ; міёр., З нар. сл.; віл., Нар. сл.). З польск. męka ’пакута’, męczyć ’мучыць’ (Шатэрнік, 161; Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10 і 13; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 96–97). Аналагічна мэнчанік ’пакутнік’ (шальч., Сл. ПЗБ) з польск. męczennik (Мацкевіч, там жа).
◎ Мэнтам ’хутка’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), мёнтам ’вокамгненна, у момант’ (Нар. Гом.). Чэш. ani ment, ani za ment, ani о ment ’нават, крышачку, зусім не’, do (g)mentu ’да апошняга кавалачка’; mentem, mentinou ’ўсё без выключэння’, ’усё запар’. Паводле Траўнічка (Literarni noviny, 15.9.1942), ment было, відаць, назоўнікам ад meri‑ši ’меншы’. Бел. лексема магла ўзнікнуць з у моментъ (гл. момант).
◎ Мэнтаць ’пераварочваць, разглядаць’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. mentyti ’мяшаць, перамешваць’, якое з польск. męcić ’круціць, выкручваць’, ’ашукваць’. Гл. ментаць (гл.).
◎ Мэнтка ’мянташка’ (беласт., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. menta, mentė ’мянташка, лапатка’. Суфікс ‑к‑a, як у лапатка.
Мэрам ’нібы, быццам’ (Гарэц., КТС — Дунін–Марцінкевіч, Цішка Гартны), ’у большасці’ (капыл., нясв., клец.). Ад ням. mehr ’болей’ (Абабурка, Лінгв. дасл., 7).
◎ Мэрва ’пацяруха ад сена’ (Бес.). З польск. merwa < mierz‑ аа прасл. mer‑ti (тыд) ’паміраць’.
◎ Мэркамэ́нты ’клопаты, турботы’ (Бяльк.). Відаць, скажонае польск. mankament ’брак, недахоп, памылка, загана, хіба’, якое з італ. mencamento ’недахоп, дэфект, парушэнне’.
◎ Мэрля, мэрліна, мэрлячка ’марля’ (бялын., Янк. Мат.; міёр., Нар. словатв.; капыл., Жыв. сл.; паст., смарг., лід., Сл. ПЗБ). З польск. merla ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 97).
Мэт 1 ’ахвочы да чаго-небудзь, аматар’ (стаўбц., Сл. бел. фраз.). Няясна. Магчыма, да мэта (гл.).
Мэт 2 ’дзікі крык’ у выразе (дзікім) мэтам крычаць (Крыў., Дзіс.; віц., Садоўскі, вусн. паведамл.). Да мат 1 (гл.).