Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мэкшты ’балеткі’, ’льняныя, канапляныя палатняныя тапачкі для дзяцей, нябожчыкаў’ (паст., астрав., воран., шальч., віл., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mekštas, mäk‑ štas ’тапачка з нітак’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 95).

Мэлдацца ’валтузіцца’ (ашм., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. maltis ’круціцца, ёрзаць’, ’важдацца, валтузіцца’, ’праціскацца’. ’.

Мэлес ’від варэння’ (пін., Нар. лекс., Сл. Брэс.), мэляс ’смажаная морква’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да мелес (гл.).

Мэльду́нок ’данос’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. meldunek < і meldować ’данрсіць’.

Мэлькоцень (экспр.) ’вельмі неўгамонны чалавек’ (івац., Жыв. сл.). З польск. bełkotliwy ’балбатлівы, лепятун’ і суфікса ‑ень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 99).

Мэма1 ’няўдачнік, маўчун’, ’гультай’ (ігн., барыс., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mėmá, mėmė́ ’зявака, маўчун’ (Грынавяцкене і інш., Liet. term., 183).

Мэма2 ’вош’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. mū̃mas ’вош’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 83).

Мэма3 ’баба, якой палохаюць дзяцей’ (РБС₂, 1, 76). Балтызм. Параўн. літ. mėmė́ ’ціхі, павольны, маўклівы’.

*Мэмляцца, мімлятісе ’марудна што-небудзь рабіць’ (беласт., Сл. ПЗБ), рус. мумлить, мумрить ’смактаць, павольна жаваць’, каш. mumlac ’тс’, н.-луж. mumliś, в.-луж. mumlić, mumolić ’жаваць з цяжкасцю’, укр. мимрати ’рабіць марудна’. Паўд.-слав. лексемы семантычна трохі аддаленыя ад бел. Гукапераймальнае. Параўн. с.-н.-ням., новав.-ням. mummen, mummeln ’мямліць, жаваць, як бяззубы’ (Бернекер, 2, 75; Мацэнаўэр, LF, 11, 162; Фасмер, 3, 9). Гл. таксама му́мліць.

Мэмэ́каць ’абзывацца (аб авечках)’ (Нар. Гом.). Гукапераймальнае. Параўн. мэкаць.

*Мэндаль, міёр. мэндъль ’дурны, някемлівы, нездагадлівы’ (З нар. сл.) ці ме́ндаль ’хітры ашуканец’ (паўд.-усх., КЭС) утвораны, відаць, ад імя (прозвішча) ці мянушкі чалавека. Апошняе, магчыма, з польск. mędral < mądry ’мудры, разумны’.

Мэндлік, мэндаль, мэ́ндаль, мэндыль, мэндзяль, мэндля, мэндла ’маладая укладка 5 або 10–15 снапоў, пастаўленых у кучкі для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом зверху’ (ТСБМ, Бір. дыс.; івац., Сл. Брэс.; Шат., Сл. ПЗБ, Сцяц.; гродз., КЭС; карэліц., Шатал.; навагр., Нар. словатв.; паўн.-зах., ДАБМ, к. 286), ’укладка з 30 снапоў’ (кам., Шатал.); ваўк. ’пятнаццаць штук чаго-небудзь’ (Сл. ПЗБ). З польск. mendel, mędel, mandel, mądel, якія з паўн.-ням. Mandel ’мэндлік’, ’15–16 штук чаго-небудзь’ (Чартко, Бел. лінгв. зб., 147 і 149; Выгонная, БЛ, 6, 1974, 64 і Бел.-укр. ізал., 15) < с.-лац. mandala ’кораб, кош’ (Васэрцыер, 148).