Па́шчака ’ніжняя сківіца’ (Нас.), малар. па́шчэка ’сківіца ў воўка’ (Нар. лекс.), па́шчыкі ’сківіцы’ (нараўл., Мат. Гом.). Укр. паще́ка ’пашча, скулы на твары’, рус. па́щеки, пашчеки́ ’сківіцы’, ярасл. ’латкі на кажусе’, польск. paszczeka ’пашча, зеў’, чэш. paštěka ’пашча, жарало’. Паўн.-славянскае. Да па‑ (< прасл. pa‑) і ščeka ’шчака’, якое з’яўляецца роднасным да ст.-ісл. skegg ’барада, нос судна’, skagi ’мыс’ (Педэрсэн, MPKJ, 1, 171; Брукнер, AfslPh, 28, 569; Фасмер, 4, 499). Гл. таксама пашчэнка.
◎ Пашчаля́ць у выразе: зубы пашчаляць ’павыбіваць’ (Ян.). З польск. po‑strzelać ’пастраляць’.
◎ *Пашча́ўвацца, пошчаўвацца ’сплюіпчыцца’ (ТС). Да па‑ і + с‑чаўлізацца ’пасціскацца’. Да *чавіць, чав$тэ ’ціснуць’ (гл.).
◎ Пашчока ’аплявуха’ (Нас.). Са словазлучэння па шчацэ. Гл. па і шчака.
◎ Пашчопка ’дрывотня’, ’месца, дзе рэжуць, колюць, а часам і складаюць дровы’ (Бір.; чырвонае., З нар. сл.). Да па‑ і шчапаць ’шчапаць лучыну’, ’калоць дровы’ (гл.), якое да прасл. ščep‑ (/skoi̯p‑/skei̯p‑Įskip‑). Параўн. роднасныя і.-е. паралелі: літ. skepsnė ’акравак’, skepeta, skepetas ’ануча’, ’хустка’, лат. škepele ’асколак’, ст.-грэч. σκάπτω ’рубаю’, ст.-в.-ням. skaft ’дзіда’ (Фасмер, 4, 503).
◎ Пашчо́таваць, пашчапаць ’палічыць’ (Нас.). Да ⁺шчоты ©лічыльнікі’ < рус. счёты ’тс’. Гл. таксама пачот.
◎ Пашчула́каць ’вылушчыць’ (віл., Сл. ПЗБ). Да па‑ і шчалукаць < шчалкаць ’лушчыць’ (валож., Сл. ПЗБ), рус. щелкать, якое, паводле Гараева (428), ад щель ’шчыліна’. Фасмер (4, 501) дапускае гукаперайманне (< щёлк!).
◎ Пашчы́на ’рошчына’ (ветк., Мат. Гом.). Утварылася ў выніку кантамінацыі лексем рошчына і пачын ’^’пачатак хлеба’.
◎ *Пашчэ́дры́цца, пошчэдрыцца ’памножыцца’ (ТС), па‑ шчэдраць ’тс’ (смал., маг., Бяс.). Да па‑ і шчадрыцца < шчадрэц ’шчодры вечар’. Звязана з павер’ем, што калі на шчодры вечар кладуць грошы пад абрус і сена на стале, то ў новым годзе яны будуць множыцца (гл., напрыклад, ілюстрацыю ў ТС, 5, 343).
Пашчэ́нка, па́шчанка, пашчэ́нька, пашчомка, пашчэ́мка, пашчэ́мкі ’сківіца, сківіцы’ (Чач., Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Сл. ПЗБ; гродз., Мат. АС; слон., Нар. сл.; навагр., З нар. сл.; смарг., воран., Шатал.; гродз., КЭС; маладз., Янк. Мат.), навагр. пасце́нкі, шчуч. пашчэ́нкі ’тс’ (КЭС), па́шчэнґа ’сківіца ў воўка’ (малар., Сл. Брэс.), пашчэнка ’пашча’ (Бес.). З польск. paszczęka ’пашча, зеў’, якое з першаснага paszczeka ’тс’. Гл. таксама па́шчака.