Мроева ’імгла’ (Нар. Гом.). Да мроі, мроіць (гл.). Суфікс ‑ев‑а‑ замест ів‑а, відаць, пад уплывам рус. марево.
Мроі, адз. л. мроя ’тое, што створана фантазіяй; мары, летуценні’ (ТСБМ), мройлівы ’жудасны’ (смарг., Сцяшк. Сл.), мроіцца ’сніцца’, ’здавацца’, мроіць ’марыць’, ’бачыць у прывідах’ (ТСБМ, Сцяшк.; Пасожжа, Крывіч, 5, 1923), мройна ’летуценна’ (Нар. Гом.). Укр. мрі́яти, мрі́ти ’здавацца’, ’марыць’, мрий ’змрочны’, мриво ’хмурнае надвор’е’, рус. мреять ’мільгацець’. Роднасныя да прасл. mьrěti (mьrějǫ) > паміра́ць, мара́ 1 (гл.). З’ява ‑oi̯‑ — дзеянне другаснага аблаўта oi паралельна з ě < ē (паводле рэгулярнага чаргавання ě/oi, напр., pěti — pojǫ, rějati — rojь) (Сольмсэн, Зб. Ягічу, 579; Міклашыч, 190; Фасмер, 2, 668; Варбот, Слав. и балк. языкозн. М., 1981, 52 і наст.). Сюды ж мра́іво, мрай (гл. Жучковіч, Местн. геогр. терм. в топоним. M., 1966, 22).
Мроіва ’марыва’ (ТСБМ), ’цемра’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да мроі (гл.). Аб суфіксе ‑ів‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 41.
Мрок ’змрок, цемра’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Яруш., Гарэц., Бяльк.), мрочна ’цьмяна’ (Др.-Падб.), ст.-бел. мрокъ запазычана са ст.-польск. mrok ’змрок, змярканне’, ’цемра’ (Булыка, Лекс. запазыч., 203). Параўн. таксама бел. морак (гл.).
*Мроўка, ст.-бел. мровка ’муравей’. Запазычана са ст.-польск. mrówka ’тс’ і ўжывалася паралельна з бел. паўнагалоснай формай моровка ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 203).
Мру́гаць ’маргаць’ (беласт., Сб. 1866 г., Нас.), намружаны ’хмурны’ (КТС, Калюга). Запазычана з польск. mrugać ’маргаць, міргаюць’ (Цвяткоў, 59). Сюды ж пін. мругнути ’маргнуць’ (Нар. лекс.).
Мру́жыцца ’жмурыцца’ (лід., Сцяшк. Сл.; Нар. Гом.), мру́жыць ’жмурыць вочы’ (ТСБМ, Нар. Гом.). З польск. mrużyć, mrużyć się ’тс’.
Мрук ’маўклівы, негаваркі чалавек’ (беласт., Сл. ПЗБ), мру́каць ’мармытаць’ (Нар. Гом.), мруча́ті ’муркаць, мурлыкаць, мармытаць’ (Бес.). З польск. mruk ’бурклівы чалавек’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 79), mrukać, mruczeć, mruknąć ’мармытаць’, ’бурчэць’, ’мурлыкаць’. Ст.-бел. мручати ’мармытаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. mruczeć ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 130).
*Мры́каць, мры́каты ’муркаць (пра ката)’ (стол., Нар. лекс.). З ⁺мрукати, якое з польск. mrukać ’тс’. Да мрук (гл.)
Мрэц ’нябожчык’ (Крывіч, 1923; Федар. 1; гродз., Шн. 2; Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк. Сл.), мырэ́ць, мрэць ’тс’ (Клім., Бес., Сл. Брэс.). Прасл. mьr‑ьcь, якое з mьrěti > паміра́ць (гл.). Гл. таксама мярэц.