Ны́каць 1 ’схіляць часта галаву, як гэта робяць качкі; заглядваць у розныя месцы, як бы шукаючы нешта; ухіляцца ад працы пры дапамозе розных хітрыкаў’ (Нас.), ’заглядваць ва ўсе куткі, шукаючы што-небудзь ці каго-небудзь’ (чавус., Нар. сл.), ’хадзіць, швэндаць’ (Яўс.). Гл. ні́каць.
Ны́каць 2 ’плакаць, ныць’. (Мат. Маг.). Ад хны́каць ’тс’, відаць, пад уплывам ныць.
◎ Ны́некавых ’сёння’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Да піня ’сёння’ (гл.), ускладненага партыкуламі і канчаткам -ых, які належаў форме род. скл. мн. л. (Карскі 2-3, 67): ніне‑ка‑ва > нінекавых як учорых ’учора’ (Мат. Маг.); ы пасля п сведчыць, магчыма, аб захаванні архаічнай формы ныне (звычайна ў беларускіх гаворках ы > і, гл. Карскі, 1, 236) або аб уплыве рускай мовы, параўн., аднак, нынёйшы (нынѣиший) ’цяперашні, сённяшні’ (Нас.).
◎ Ны́прыць ’цікаваць’: ныпрыць, па сялі ходзячы, дзе які дымок угледзець (карэл., Марц.). Магчыма, балтызм, параўн. літ. пу́ргіоіі, суадноснае з niprinti ’калупацца; карпатліва працаваць’ і пад.
Ныра́ць ’даваць нырца’ (Яруш., ТСБМ), зак. тр. нырну́ць (Яруш., ТСБМ, Сл. ПЗБ), укр. ниряти, нирнути, рус. нырять, нырнуть, серб.-харв. по́‑нирати ’знікаць, цячы пад зямлёй’, балг. ни́рна ’даваць нырца’. Выводзіцца з прасл. *nyr‑, падоўжанай асновы на базе *nъr‑, што ўзнікла аслабленнем ступені *nor‑, параўн. тураўск. нора́ць ’тс’; іншыя варыянты асновы дэманструюць розныя ступені чаргавання: *nьr‑, *ner‑, *nir‑, *nar‑, *nur‑ (Махэк₂, 401; Бязлай, 2, 227), паводле Фасмера (3, 92), дастаткова старажытныя, гл. нуры́ць ’падаць тварам на зямлю’, пану́ры, славац. ponárať ’заглыбляцца’, славен. pondreti ’нырнуць, схавацца’ і пад. Прасл. *nerti, nьrǫ, ст.-слав. изнрѣти, изньрѭ ’вынырнуць’ параўноўваюць з літ. nérti, nertù ’утапіць, заглыбіць’, лат. nirt, nirstu і г. д.
Ны́рка 1, часцей ны́ркі мн., рус. ’почки’ (Нас., Касп., Пятк. 2, Сл. ПЗБ, Дразд., ТС), ст.-бел. нырка ’тс’ (пач. XVII ст.). Запазычана з польск. nerka, nyrka ’тс’ (пач. XVI ст.) < ст.-в.-ням. niero, ням. Niere ’тс’ (Кюнэ, Poln. 81; Булыка, Лекс. запазыч., 128); новае запазычанне нэ́ркі (Сл. ПЗБ).
Ны́рка 2 ’нырэц, від качкі’ (Нас., Янк. 3.). Гл. нырэц.
◎ Ныркаць ’даваць нырца; падглядваць’ (Касп.), ’пазіраць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ныркнуць ’нырнуць’ (Мат. Гом.). Ад нырок ’скачок у ваду’, нырком ’нырцом’, гл. ныриць. Магчымы ўплыў з боку зіркаць ’кідаць погляд’.
◎ Ны́рыць ’заглядваць, шукаючы нешта’ (калінк., Арх. ГУ), рус. нырить ’выглядваць, вышукваць, вывіжоўваць; лезці не ў сваю справу’. Гл. ныраць, праныра.
Нырэ́ц, нырец ’скачок у ваду’ (Бяльк., ТСБМ), ’від качкі’ (Грыг., Гарэц.), нырэ́ц, норэ́ц ’скачок у ваду; балотная птушка, чомга’ (ТС), нырэц, нурэ́ц ’вадзяная птушка нур’ (Дразд.), сюды ж нырок‑чубацік ’чэрнець чубатая’ (Інстр. 2). Ад ныра́ць, гл. таксама нор, нурок, нырка 2.
◎ Ны́хляць ’марнець, чахнуць’ (ляхав., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка параўноўваюць з літ. nykia ’той, хто марны’; параўн. таксама ніхвець, ніхраць ’марнець, чэзнуць’ (гл.).
◎ Ныхра́ццю ’прымусам, гвалтам’ (віц., Мат.). Няясна; можна звязаць з рус. ныхрить ’настойліва шукаць што-небудзь; лезці ўсюды; даведвацца хітрасцю’, што, аднак, выклікае пэўныя семантычныя цяжкасці.