Баво́ўна (у Касп.: ’бавоўна, вата’). Укр. баво́вна. Запазычанне з польск. bawełna (а гэта не з ням., як лічылі раней, а з чэш. bavlna, гл. Клеменсевіч, II, 145) з заменай ‑eł на ‑ol (паводле ўсх.-слав. фанетыкі або пад уплывам слова воўна ’шэрсць’). Цімчанка, 45, 47; Шалудзька, Нім., 21; Бернекер, 46; Фасмер, 1, 101; Слаўскі, 1, 28; Махэк₂, 48; Рыхардт, Poln., 34; Кюнэ, Poln., 44.
Ба́вэл ’баваўняная або шарсцяная пража’ (Влад.). Трансфармацыя (дзякуючы націску на першым складзе) слова *ба́вэлна (параўн. ба́ваўна). Параўн. і трансфармаваныя ўкр. ба́вуна, ба́вина, ба́вна. Гл. бавэ́лна.
Бавэ́лна ’баваўняная папера, вата, бавоўна, тканіна’ (Нас., Мал.), ’шарсцяныя ніткі’ (Касп.; Карскі, Труды, 476, дарэмна сумняваецца ў гэтым значэнні слова, прапануючы ’баваўняныя ніткі’, параўн. ба́вэл). Укр. дыял. баве́лна. Непасрэднае запазычанне з польск. bawełna ’тс’, з захаваннем польскай фанетыкі. Параўн. ба́ваўна, бавоўна.
Багабо́йлівасць (Гарэц., Др.-Падб.). Рус. богобоя́зненность, богобоя́зненный, укр. богобі́йність, богобі́йний, богобоязли́вий, богобоя́зний, польск. bogobojność, bogobojny, чэш. (ст.-чэш.) bohobojenstvie, bohobojný і г. д. Відавочна, агульная калька кніжнага паходжання (у старых помніках ст.-слав. мовы падобных слоў няма, гл. Старасл. сл. і Саднік-Айцэтмюлер, Handwört. і Сразн.). Параўн. у Бярынды: б(о)гобоѧзне́нное: б(о)гобо́йное, б(о)габоѧчее; Син. славенорос.: богобойный; богобойность… — богобоязнение. Параўн. і ням. Gottesfurcht ’богабойлівасць’, с.-в.-ням. прыметнік gotvorhtec, грэч. φόβος Θεού (гл. Клюге, 265–266), лац. deum timens і г. д. Выраз біблейскага паходжання.
Багаві́нне ’водарасці, ціна’ (БРС, Гарэц.), ’водарасці; глей, мул; топкае балота, дрыгва’ (Інстр. лекс.). Рус. курск. багови́нье ’рачныя і балотныя расліны’, укр. багови́ння, багаві́ння ’від водарасцей’. Вытворнае ад bagъva ’балота, багна’, укр. багва́ ’тс’ (праформа bagy, род. скл. bagъve; параўн. і назву рэчкі Багва, гл. Развадоўскі, Studia, 239 і наст.; Фасмер, 1, 102, але думка Развадоўскага (там жа) аб герм. паходжанні *bagy вельмі няпэўная), суф. ‑inьje. Праформай можа быць і bagov‑inьje (старая ŭ‑аснова тыпу bagŭ: bagov‑, параўн. Развадоўскі, Studia, 240).
Багаві́ца ’багіня, бажаство’ (Касп.), ’багіня; нейкая хвароба’ (Др.-Падб.), ’багіня (?) або назва нейкай хваробы’ (Гарэц.: «Багавіца цябе ведае!»). Вытворнае ад прыметніка богавы ’божы’. Як назва хваробы, гэта табуістычнае (эўфемічнае) утварэнне: хваробы часта называюць «божымі» (параўн. рус. бо́жья хвароба’, гл. Фасмер, 1, 184; чэш. božec, ням. Gewalt Gottes ’эпілепсія’, параўн. БЕР, 1, 61).
Бага́ж. Рус. бага́ж, укр. бага́ж. Запазычанне з франц. bagage або ням. Bagage (< франц.). Франц. bagage < bague < ст.-ісл. baggi ’клунак’. Гл. Фасмер, 1, 101; Даза, 68; Клюге, 44. Параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 6.
Багамо́л 1, багамаленне, багамолле. Рус. богомо́л, богомо́лье, укр. богоміл і г. д. Відавочна, агульная калька кніжна-царкоўнага паходжання адносна новага часу (гэтых слоў няма ў Садніка–Айцэтмюлера, Handwört.; Старасл. сл.; у Бярынды). Багамолле ’яўрэйскае малітоўнае ўбранне’ (насмешл. ’адзенне’ (Шат.) — гэта метафара. Параўн. укр. дыял. багаме́л ’кій’ (мабыць, ад богомол, гл. Манжура).
Багамо́л 2 ’насякомае’. Рус. богомо́л, богомо́лка ’тс’. Да багамо́л 1 па знешняму падабенству. Параўн. у Даля: «насекомое Mantis, сидящее недвижимо в чинном положении и внезапно выкидывающее необыкновенной длины клешни, для поимки добычи». Параўн. ням. Gottesanbeterin ’тс’.
Багародзічнік ’расліна Polygonum bistorta L., драсён змяіны’ (Кіс.). Параўн. рус. богоро́дичник, богоро́дка ’тс’, ст.-чэш. Svaté Maří košile, славац. Panny Marie zelina ’Polygonum’ (Махэк, Jména rostl., 87). Па народнай легендзе, чырвоны колер кветкі расліны — гэта кроў багародзіцы (Махэк, там жа).
Багасло́ў, багасло́ўе, рус. богосло́в, богосло́вие, укр. богосло́в, богослі́вʼя і г. д. З ц.-слав. мовы (богословъ, богословиѥ), дзе гэта калька з грэч. θεολόγος, θεολογία, да θεός ’бог’, λόγος ’слова, вучэнне’. Так і ў іншых слав. мовах. Падрабязней гл. Шанскі, 1, Б, 150–151.