Багаві́нне ’водарасці, ціна’ (БРС, Гарэц.), ’водарасці; глей, мул; топкае балота, дрыгва’ (Інстр. лекс.). Рус. курск. багови́нье ’рачныя і балотныя расліны’, укр. багови́ння, багаві́ння ’від водарасцей’. Вытворнае ад bagъva ’балота, багна’, укр. багва́ ’тс’ (праформа bagy, род. скл. bagъve; параўн. і назву рэчкі Багва, гл. Развадоўскі, Studia, 239 і наст.; Фасмер, 1, 102, але думка Развадоўскага (там жа) аб герм. паходжанні *bagy вельмі няпэўная), суф. ‑inьje. Праформай можа быць і bagov‑inьje (старая ŭ‑аснова тыпу bagŭ: bagov‑, параўн. Развадоўскі, Studia, 240).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)