Нуль (БРС, ТСБМ), укр. нуль, рус. арх. нуль. Запазычана праз нямецкае Null з іт. nulla ’нішто, нічога’ < лац. nullus ’ніякі’ < ne ullus ’ні адзін’ (Фасмер, 3, 81; Бязлай, 2, 230).
◎ Нум ’ну, давайце’: нум‑те‑тка, братцы, думати (гом., Рам. 1), нумо: нумо думати, гадати, де нам, сестра, мати узяти (там жа), укр. нум, нумо ’тс’. З ну (гл.), узмоцненага часціцай ‑м(о), таго ж паходжання, што і ў быццам (параўн. бытта), гл. ESSJ SG, 2, 507; 1, 321. Будзіловіч (Грам. особенности малорус, говора в Гродн. губ., рук.) супастаўляў нумо з дзеяслоўным канчаткам у диймо (пабуджальная форма).
Ну́мар (Яруш., ТСБМ), нумір (Бяльк.). Запазычана праз польск. numer, ням. Nummer з лац. numerus, першапачаткова са значэннем ’удзел, лік’, параўн. Кюнэ, Poln. 81. Праз рус. но́мер запазычана магіл. но́мір (гл. ныміра́, Бяльк.), спец. пра рус. слова гл. Сандлер, ЭИРЯ, 3, 20–26. Лац. numerus звязваюць з грэч. νέμω ’дзялю’, ст.-в.-ням. nēman ’узяць’ (Вальдэ-Гофман, 253, 538).
Нунёж ’няўжо ж’ (Мат. Маг.). З ну няўжо ж.
Нура́ 1 ’маркота; знясіленне’ (Нас., Касп.), ну́ра ’знясіленне’ (Яруш., Гарэц.), нуря́ ’мучэнне’ (Бяльк.), нуры́ць ’марыць, мардаваць; падаць тварам на зямлю’, нуры́цца ’маркоціцца, мардавацца’ (Нас.), параўн. рус. ну́ра ’маўклівы, пануры чалавек’ (пск., цвяр.), ну́рить ’прымушаць; знясільваць, мучыць; маркоціцца, бедаваць; гнаць, паганяць’, польск. nurzyć ’апускаць (у ваду)’, у тым ліку nurzyć oczy w ziemie ’быць панурым, апускаць галаву’. Параўноўваюць са ст.-слав. изноурити ’грабіць, нападаць’, изноурение ’здабыча’, аднак семантычная сувязь застаецца няяснай; больш блізкае балг. дыял. нюрим ’заўсёды маўчаць, нават калі пытаюць’, што адпавядае літ. niū́roti ’глядзець з-пад ілба, панура стаяць’. Звязана чаргаваннем з *noriti, гл. нор, нурэц, ныра́ць, пануры. Змякчэнне можа мець экспрэсіўны характар. Да семантыкі параўн. фразеалагізм як у ваду апушчаны ’сумны, маркотны, маўклівы’.
Ну́ра 2 ’ніцма’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, да нур! — выклічнік, што імітуе раптоўнае заглыбленне ў ваду, параўн. рус. нуром ’уніз, уперад галавой упасць’. Гл. папярэдняе слова і нуры́ць ’падаць уніз тварам’.
Ну́рачка ’невялікі кавалачак хлеба’ (Жд. 2, Сл. ЦРБ). Няясна.
◎ Нуро́к ’нырок, ныранне’ (Яруш.), ’від дзікай качкі’ (Сцяшк.), нюрок ’нырок, ныранне’ (Сл. ПЗБ), курком ’нырцом’ (Сл. ПЗБ), укр. нурок ’дзікая качка; нырок’, рус. курок ’выбоіна на дарозе’, польск. nurek ’нырок; нырэц; пануры чалавек’. Гл. нырок.
◎ Ну́ртам, ну́рта ’ніцма’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Відаць, да курыць ’падаць уніз тварам’ пад уплывам корт, курт ’глыбіня, вір’ (гл.); сюды ж нуртаваць ’ныраць, даваць нырца’ (Сцяшк. Сл.).
Нурэ́іна ’нелюдзімы, непрыязны флегматычны чалавек’ (Жд. 1, Сл. ЦРБ). Відаць, балтызм, аформлены суфіксам ‑іна, параўн. польск. дыял. niur ’пануры, маламоўны чалавек’ (беларуска-польска-літоўскае пагранічча) < літ. niū́ra ’пануры чалавек’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 81).
◎ Нурэ́ц ’нырэц’ (карэл., Нар. лекс.), ’скачок у ваду’ (Яруш., Сл. ПЗБ), ’той, хто нырае’ (Сл. ПЗБ), ’вадаплаўная птушка’ (Сл. ЦРБ), укр. нурець ’тс’, макед. нурец ’тс’. Гл. нырэц.