Нурэ́іна ’нелюдзімы, непрыязны флегматычны чалавек’ (Жд. 1, Сл. ЦРБ). Відаць, балтызм, аформлены суфіксам ‑іна, параўн. польск. дыял. niur ’пануры, маламоўны чалавек’ (беларуска-польска-літоўскае пагранічча) < літ. niū́ra ’пануры чалавек’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 81).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)