Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Множыць ’павялічваць’, ’памнажаць адзін лік на другі’, множыцца ’размнажацца’, ’дабаўляцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., ТС). Прасл. mъnoziti (). Да многа (гл.).

Мноства, мну͡оство, множства ’вялікая колькасць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Нас.; беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-рус. множство, мъожьство, ст.-польск. mnożstwo, ст.-слав. мъножьство. Да многа (гл.). Не з’яўляецца запазычаннем з рус. мовы насуперак Крукоўскаму (Уплыў, 60).

Мнужы̑э́нь ’мноства’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да множыць (гл.). Аб суфіксе -нь гл. Сцяцко, Афікс. наз., 89.

Мнук ’унук’ (Інстр. I). У выніку мены вн‑ > мн‑ (аб пераходзе в > м гл. Карскі, 1, 340).

Мню́шка ’звараная тоўчаная бульба’ (малар., Сл. Брэс.). Да мяць (гл.), якое ў Зах. Палессі мае форму мне́тэ, мня́ты. Аб суфіксе ‑ʼуха > ‑ʼушка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 73.

Мняк ’мянтуз, Lota, lota’ (лід., Сл. ПЗБ). Да мень (< прасл. mьnь), мянту́з (гл.).

Мняку́ха ’макуха з льнянога семя’ (малар., Уладз.). Да маку́ха (гл.), аднак пад уплывам народнай этымалогіі пачатковае ма‑ перайшло ў мня‑ (ад’ідэацыя з мня́ты ’мяць, ціснуць’).

Мнямнё (з дзіцячае мовы) ’мяса’ (Клім.). Да мя́са (гл.). Рэдуплікацыя мнʼ‑, якое на пачатку слова ў драг. гаворках з’яўляецца заканамерным: мне́со, мня́со ’мяса’, мне́тэ, мня́ты ’мяць’.

Мня́нка, мʼя́нка ’пюрэ’ (нараўл., Мат. Гом.). Да мяць (гл.).

Мня́со ’мышцы’, ’мяса’ (Бес.), драг. мне́со ’тс’ (Лучыц-Федарэц, КЭС). Да мя́са (гл.).