Мурава́ць, мурова́ць ’поўзаць, заседжваць (аб мухах, мурашках)’ (ТС). Да ⁺мур (магчыма, паўн.-прасл. murъ): рус. варон. мур ’цвіль’, чэш. mour, славац. múr ’вугальны пыл, сажа’. І.‑е. адпаведнікі: літ. máuras ’бруд, гразь’, арм. mrur ’тс’, літ. mùrti ’намакаць’, mùrdyti ’пэцкаць’, лат. murît ’тс’ (Махэк₂, 377; Фасмер, 3, 10–11).
Мураве́йнік ’парода мядзведзяў (Ursus formicarius, якія любяць раскопваць мурашнікі’ (Анік., Нас., Касп.). Разам з рус. пск., цвяр., перм. муравейник складае адзіны паўн.-бел.-рус. арэал. Да рус. мураве́й ’мурашка’.
Мураві́ны, мураві́нки, муры́ны, мур змываць ’абрад купання дзіцяці на другі (трэці, восьмы) дзень хрысцін ад мірапамазання і частаванне з гэтай нагоды’ (Нас., Анік., Мікуц., Шн., Мядзв., Касп., Чуд.; Нас. Бел. песни; Сцяшк. Сл.; Юрч. Фраз. 3). Да мур 5 < ц.-слав. мѷро ’міра’. Параўн. таксама рус. пск. мури́ть ’мазаць мірам’.
Мура́вушка ’масавы танец на адкрытым месцы’ (воран., Сцяшк. Сл.). Да мур 2 (гл.).
Муражоўка ’лугавая апенька’ (ветк., Мат. Гом.). Да мурог > муражок (гл.).
Му́рак, му́рачак ’выступ у печы, на якім можна сядзець, прымурак’, ’вузкая рамка пяколка для мыла і запалкаў’ (Сцяшк., В. В.; шчуч., З нар. сл., Сл. ПЗБ; ветк., Мат. Гом.). Відаць, паланізм. Параўн. польск. murek ’тс’. Да мур 1 (гл.).
Мура́ль ’муляр’ (Гарб., Нас.). Да му́ляр (гл.). Распадабненне р…р > р…л.
Му́рамка — назва гульні «схованкі» (Ян.). Няясна.
Мурані́ца ’цагляны (каменны) дом’ (Шат.). У выніку кантамінацыі мур 1 і камяні́ца (гл.).
Мураўца́ (навагр.), мура́ўка (лях., дзятл.) ’мурава’ (Сл. ПЗБ). Да мур 2 (гл.).