Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Кілава́ты ’з грыжай’ (Касп., Некр., Мат. Гом., Мат. АС), ’з нарастамі на карэнні (пра капусту)’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Гл. кіла1 і кілавы.

Кіла́вы ’хворы на грыжу’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Сцяц., Мал.). Гл. кіла1.

Кілагра́м ’адзінка вагі, роўная 1000 грамаў’ (ТСБМ). Запазычанне з франц. kilogramme праз рус. килограмм (ЕСУМ, 2, 444).

Кіламе́тр ’адзінка даўжыні, роўная 1000 метраў’ (ТСБМ). З франц. kilomètre праз рус. километр. Параўн. кілаграм (гл.).

Кіла́ты ’кілаваты’ (Шатал.). Гл. кілаваты.

Кіла́ш ’непакладаны кабан’ (ДАБМ, Касп., Нік. Заг., Нік. Очерки, Мат. СОС). Да кілах. Суфіксацыя на -аш (Сцяцко, Афікс. наз., 150).

Кі́лба ’пячкур’ (Жд. 3). Гл. келб.

Кілбаса́ ’каўбаса’ (Сл. паўн.-зах., Шат., Мал., Яруш., Нар. сл., Бяльк.), ’рубцы’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. каўбаса.

Кілба́сіца ’блытаць’ (Др.-Падб.). Гл. кілбаса.

Кілба́ска ’суквецце на бярозе, алешніку’ (Жыв. сл.). Да кілбаса (гл).