Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ляда́шчы1 леда́шчы, ліда́шчый, лыда́шчый ’кволы, хілы; нядужы, слабы; дрэнны, нягодны; стары, струхлелы; збуцвелы; выцерты’ (Нас., Грыг., Бес., Яруш., Ант., Касп., Бір. Дзярж., Сцяшк., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’злы, сярдзіты, запальчывы’ (слуц., Жыв. сл.), ’нікудышні, пусты’; ’д’ябал’ (мін., КЭС), ’легкадумны’. Да ляда́шты (гл.). Сюды ж: ляда́шчына ’непатрэбная рэч’ (Нас.), ляда́шчыца, ліда́шчыца ’кепскі, дрэнны, сапсаваны’ (Мал., Булг., Кос.), ’нягодніца’ (паўд.-усх., КЭС), лядашчыцца ’паступаць дрэнна’ (Федар. Дад.).

Ляда́шчы2 ’ледзяны, дужа халодны’ (валож., Жыв. сл.). Нерэгулярнае ўтварэнне ад лядакі́ ’ледзякі’ пры ад’ідэацыі ляда́шчы1 і польск. lodowaty ’ледзяны’.

Ляда́шчыц ’нячысцік у выглядзе падучай хваробы’ (Нас.). Да лядашчы ’слабы, нядужы’ (гл.).

Ля́дзвя ’сцёгны’ (свісл., Сцяшк. Сл.), укр. лі́дви, лі́двиці, рус. кастр., вяц. ля́двея, наўг. ля́два ’тс’, польск. lędźwie ’крыж’, ’ныркі’, н.-луж. laźwjo ’тс’, в.-луж. ledźba ’сцёгны’, чэш. ledví ’тс’, ’унутранасці’, славац. ľadvie ’тс’, ľadvy ’ныркі’, славен. lędvije ’тс’, ledovjȅ ’крыж’, lę́dje, lédja ’тс’, серб.-харв. леђа ’спіна’, чак. ледва ’крыж’, ’ныркі’, ст.-слав. лѧдвиѭ ’крыж’. Прасл. lęd‑v‑ьja і lędva або lędvo (Слаўскі, 4, 203–204), якім адпавядаюць і.-е. *londh‑u̯‑ і *lendh‑u̯‑: лац. lumbus ’сцёгны’, ст.-ісл. lend, ст.-в.-ням. lentî, ням. Lende, і з другой ступенню чаргавання: нарв. lund ’сцягно’ (Бернекер, 1, 705–706; Траўтман, 157; Брукнер, 297; Фасмер, 2, 550; Махэк₂, 324; Скок, 2, 284–285; Бязлай, 2, 130–131; Шустар-Шэўц, 11, 809–810). Роднаснае з ля́жка, ля́га1 (пры чаргаванні суфіксальных d/g) (Аткупшчыкоў, Из истории, 133, 137, 157, 158).

Лядзеване́ць ’ледзянець’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Да ледзянець < ледзяны < лёд (гл.). Аснова, аднак, пашырана інфіксам ‑в‑, значэнне якога застаецца няясным.

Лядзей лесавы́ ’чына лугавая, Lathyrus pratensis L.’ (гродз., Кіс.). Да ля́да2. Аб суфіксе ‑ějь гл. Слаўскі (1, 86–87), Сцяцко (Афікс. наз., 151).

Лядзе́ць ’глядзець’ (Сл. ПЗБ, Грыг., Бяльк.; віц., Нік., Оч., 2; Мат. Маг.; слонім., Нар. лекс.). Да глядзе́ць (гл.). Аб адпадзенні г‑ перад ‑л‑ гл. Карскі (1, 371).

Лядзя́нка ’рэпа, якая вырасла на лядзе’ (Нас.). Да ля́да1 (гл.).

*Лядні́к1, ле́днік ’склеп, лядоўня’ (чач., ветк., Мат. Гом.) — з рус. ле́дник, ледни́к ’тс’. Лядоўнік ’тс’ (бых., там жа) — кантамінацыя з леднік і лядоўня.

Ляднік2 ’скопішча вялікай масы паўзучага лёду, глетчар’ (ТСБМ) у якасці культурнага тэрміна з рус. ледни́к ’тс’.

Ляднік3 ’абабак, Boletus scaber’ (Мядзв.; бялын., Нар. сл.; кругл., Жыв. сл., Мат. Маг.; круп., Сл. ПЗБ, БЛ, 6, 23), ’грыбы’ (Баркалабаўскі летапіс). Да ля́да2. Названы паводле месца, дзе яны растуць (як палявыя грыбы, пожя́рны грыб).

Лядны ў выразе ля́дны дуб ’дуб цвёрды, Guercus robur L.’ (маг., Кіс.). Да ляда1 ’дуб, які расце на лядзе’. Аналагічна лядны ў ТСБМ.

Лядойка ’дрэнна’ (Нас.). Да ляда́ік (гл.).