Неўзаба́ве ’ў хуткім часе; не затрымліваючыся’ (Гарэц., Касп.), неўзаба́ві (неўзабави) ’хутка, без затрымкі; незадоўга’ (Нас.), niŭzabávia ’у хуткім часе’ (Варл.), неўзаба́ўкі ’без затрымкі’. Прыназоўнікавае словазлучэнне з м. скл. (Карскі 2-3, 76) назоўніка забава, забаўка ’прамаруджванне, замаруджванне’ (Нас.).
Неўзаме́ткі ’непрыкметна, незаўважальна’ (Касп., Сл. ПЗБ), неўзаме́тку ’тс’ (Нас., ТС), неўзаме́тцы ’незаўважальна, непрыкметна’ (ТС). З прыназоўнікавых словазлучэнняў не ў заметкі і пад. (ускосны склон назоўніка).
◎ Неўкавы́рны ’незгаворлівы; флегматык’ (Касп.), ’няветлівы, непаслухмяны’ (Ян.), ’капрызны, свавольны’ (Сцяшк. Сл.), неўкавырный ’неўгамонны; якога нічым нельга крануць, упарты’ (Нас.), ’упіра; той, якім нельга ўкіраваць’ (Бяльк.), ’капрызны’ (Юрч.), ніўкавырный ’упірлівы, цяжкі для выхавання або для кіравання’ (мсцісл., З нар. сл.), рус. неуко‑ вырный ’няўклюдны, нялоўкі, непаваротлівы; непрыгожы, несімпатычны; неўгамонны; незгаворлівы’. Гл. укавырны.
◎ Не́ўкач, неўкача ’калісьці, даўным-даўно’ (Сл. Брэс.), неўкоч, неўкоча ’калісьці; калі-небудзь; у хуткім часе’ (ТС), ’калісьці, даўным-даўно’ (лунін., Жыв. сл.), нёкоч ’некалі, калісьці, даўней’ (пін., Нар. лекс.). Відаць, можа быць збліжала са славен. nekoč ’аднойчы, некалі, калісьці’, што з не (адмоўе) і ko ’калі’ (< къ, гл. к), с — узмацняльная партыкула, адпавядае бел. ч(чы), параўн. гэтачы, колечы і інш. (Карскі 2-3, 71; ESSJ SG, 2, 305–306). Спецыфічная беларуска-славенская паралель можа служыць падставай для рэканструкцыі праславянскага дыялектызма (*ne‑kb‑čb?). Сярод беларускіх слоў больш ранняй формай трэба лічыць форму без устаўнога ў.
◎ Неўлаго́дня ’не ў ладах; не ў гуморы’ (Юрч.). Гл. лагодны.
◎ *Не́ўма 1, нэвма ’няўмека’ (столін., Нар. лекс.). Лакальнае ўтварэнне ад не умець, параўн. нераб і лад.
◎ Неўма 2, звычайна ў спалучэннях неўма што (шчо) ’абы-што’, неўма дзе ’немаведама дзе, далёка’, неўма як, неўма які ’вельмі’ (Ян.), неўма як ’неахайна; не так, як патрэбна, звыш меры’ (калінк., З нар. сл.), неўма колькі ’вельмі доўга, многа’. Магчыма, алегра-форма ад немаведама (гл.).
◎ Неўмаве́рны ’які не верыць, не спагадае’ (навагр., З нар. сл.), неўмоверны ’неспагадлівы’ (ТС). Утворана на базе фразеалагізма не имаць веры ’не верыць, не даваць веры’ (ТС), непасрэдным утварэннем ад якога з’яўляецца літаратурнае неймаверны ’неверагодны’; фармальная дэфармацыя (и > ў) у выніку дээтымалагізацыі. Гл. імаць.
◎ Неўміру́шчы ’неўміручы’ (Жд. 2, Сл. ПЗБ), niūmiruščy «ў хворага няма адзнакаў набліжэння смерці» (Варл.), ’несмяртэльны; даўгавечны; здаровы’ (Нас.). Паводле Карскага (2–3, 276), такога тыпу прыметнікі маглі ўзнікнуць пад уплывам адпаведных царкоўнаславянскіх дзеепрыметнікаў на ‑щий на базе ўласных утварэнняў на ‑чы, параўн. неўміручы, або пад уплывам прыметнікаў на ‑тчы (параўн. віц. злющий, краснущий), паходжанне якіх застаецца нявысветленым (< *skj ці *s//?), параўн. Карскі 2-3, 46).
◎ Неўнара́й: «Поўнач» не раз у ім схову шукала, «Захад» знаў сілу яго неўнарай» (Купала). Вынікаючае з кантэксту значэнне ’на справе, не на словах’ ’дазваляе звязаць слова з нараіць, раіць (гл.). Няясна.
◎ *Не́ўнік, нэвникъ ’малы гаршчок’ (пін., Мат. сев.-малорус., 2, 17). Няясна.