◎ Неўмаве́рны ’які не верыць, не спагадае’ (навагр., З нар. сл.), неўмоверны ’неспагадлівы’ (ТС). Утворана на базе фразеалагізма не имаць веры ’не верыць, не даваць веры’ (ТС), непасрэдным утварэннем ад якога з’яўляецца літаратурнае неймаверны ’неверагодны’; фармальная дэфармацыя (и > ў) у выніку дээтымалагізацыі. Гл. імаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)