Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ненае́да ’ненажэра, заўсёды галодны, ненаёдак, ненаедны чалавек’ (Яўс.), ненаёднік ’прагнюка, злыдзень’ (Янк. 2), ненаедны ’ненасытны; прагны’ (Янк. 2, ТС). Да есці (гл.), параўн. Сендравіц, ЭИРЯ, 9, 225–227.

Ненажэ́рны ’ненасытны, прагны’ (Касп.), нінажо́ра ’абжора’ (шчуч., З нар. сл.). Да жэ́рці (гл.).

Ненайгра́ны ’неаплоднены (пра яйцо)’ (ТС). Да іграць ’спарвацца (пра птушак)’.

Ненапа́мкі (нінапамкі) ’няўцям’ (Сцяц.). Гл. панамкі.

Ненаро́кам ’незнарок; жартам’ (Нас.), ’праўда, на самай справе; незнарок’ (дзярж., З нар. сл.), ’незнарок, выпадкова’ (в.-дзв., Шатал., Сцяц.), ст.-бел. ненарокъ ’незнарок’ (Гарб.). Гл. наракам, нарок.

Ненасло́ў (нінаслоу) ’няўрокам, каб не зрачы’ (Бяльк.). Відаць, з *не‑на‑слов (гл. слова) як не‑на‑рок, гл. ненарокам.

Ненаўце́й, нінаўцёй ’нечакана’ (Бяльк.). Рус. дыял. ненавтейнечакана, незнарок’. Другая частка (пасля адмоўя не-) звязана з ‑цеяць, гл. зацеяць, зацей, паралельным да -цяваць, параўн. выцяваць ’выдумляць’ (Нас.), што суадносяць з таіць (Гараеў, 114; Ілліч–Світыч, ВЯ, 1959, 7–8), рус. наўг. ненаний ’нечакана, незнарок; раптоўна’ (ад чаяти ’чакаць’) тлумачыць семантыку зыходнага дзеяслова. Устаўка ў як у выпадку нацянькі, наўцянькі ’нацянькі, проста’ (Бяльк.), гл. паў-. Параўн. няўцейкам.

Не́нашта ’чагосьці’ (калінк., З нар. сл.). З⁺ не‑на‑што, параўн. нашто ’для чаго’, зыходная семантыка ’невядома для чаго’, г. зн. ’нечага’, параўн. нёпавошта ’без прычыны, невядома для чаго’ (Нас.).

Не́ндза ’клопат, турботы’ (ТС). Гл. нэндза ’тс’.

*Ненька1, нэнька ’калыска’ (Сл. Брэс.), ’калыска (толькі вісячая)’ (брэсц., Нар. лекс.), параўн. таксама нянька ’вісячая калыска’ (кобр., ДАБМ), укр. валын. нэнька, нянька, нанька ’калыска’, апошняе знаходзіць дакладную адпаведнасць у балг. нанкъ ’тс’. Тыповае ўтварэнне на базе дзіцячай мовы, як сведчыць балг. пана ’спаць (пра дзіця)’, макед. нани‑нани ’выклічнік пры калыханні дзіцяці’ і пад., гл. Грыцэнка, Ареальне вар. лекс., Київ, 1989, 207.

Не́нька2 (нэнька?) ’рыбалоўная рухомая пастка з адным адкрытым заходам (звычайна лазовая)’ (палеск., Крыв.). Відаць, да папярэдняга слова, што тлумачыцца падабенствам рэалій (форма, матэрыял пляцення і пад.), параўн. колыска ’кломля, рыбалоўная рухомая пастка з адкрытым заходам для лоўлі рыбы ўдваіх на неглыбокіх месцах’ (там жа).