Менаві́та, менаві́це ’іменна’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. меновите, мяновите ’тс’ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. mianowicie ’пайменна’, меновитый ’канкрэтны’ (XVI ст.) < ст.-польск. mianowity ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 194; Свяжынскі, БЛ, 7, 1975, 47).
Ме́ндзель ’укладка па 10 снапоў’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Да мэ́ндлік (гл.).
Ме́ндлік ’малая ўкладка снапоў у полі’ (зах.-бел., ДАБМ, к. 286). Да мэ́ндлік (гл.).
Ме́ней, ме́ній, ме́няй, ме́ні ’менш’ (ТСБМ, Жд. 1, Шат., Касп.; Лат. ССР, астрав., паст., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Рус. ме́нее, польск. mniej, н.-луж. mjenjej, в.-луж. mjenje, чэш. méně, славац. menej, славен. mànj(е), серб.-харв. ма̏ње, ст.-слав. мьн̑е. Прасл. mьnje. І.‑е. паралелі гл. меншы. Сюды ж ме́нець, ме́няць, ме́ніць ’рабіцца меншым, змяншацца’ (ТСБМ, Янк. 2, Юрч., Ян., Бяльк., Растарг.; смарг., Сцяшк. Сл.; міёр., Нар. сл.).
Ме́нечкі ’маленечкі’ (ТС). У выніку кантамінацыі лексем ме́ншы і мале́нечкі.
◎ Мені́ння ’мена’ (валож., Сл. ПЗБ). З польск. mienienie ’jcʼCmięnič ’мяняць’.
Ме́нка ’абмен’ (ТС). Да ме́на (гл.).
Ме́нне 1, ме́ннье, ме́ня ’маёмасць’, ’маёнтак, багацце’ (Яруш., Шат., Дун.-Марц.), ст.-бел. менье, мене ’маёнтак’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. mienie ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 78), якое ўзыходзіць да прасл. jьměmьje ’тс’, ’скаціна’ (Копечны, Zákl. zásoba, 141). Шатэрнік (157) выводзіць бел. лексему з польск. мовы.
Менне 2, ме́ньня, мэ́ньне, ймэ́ньне ’імя’ (докш., Янк. Мат., Сл. ПЗБ; стол., Нар. лекс.; Мат. Гом., Клім.). Да іме́нне (гл.).
Менса ’мяса’ (мін., Шн.; Сл. ПЗБ), ст.-бел. менсо ’тс’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. mięso ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 204).
Менструа́цыя ’штомесячны матачны крывацёк у жанчыны, якая дасягнула палавой спеласці’ (ТСБМ). З новалац. menstruatio ’тс’, якое з лац. menstruus ’месячны’ (SWO, 466), праз рус. (Крукоўскі, Уплыў, 88) або праз польск. мову.