◎ Некерко ’гваздзік-травянка, Dianthus deltoides L.’ (гродз., Кіс.). Няясна; магчыма, дэфармаваная з мэтай ахоўнай магіі назва, параўн. іншыя назвы расліны іскаркі, сярдзечнік© ва ўсякім разе спалучэнне ‑ке‑ не з’яўляецца характэрным для названага арэала, аднак смал. некенький ’якісьці; не варты ўвагі’ можа сведчыць аб прыналежнасці назвы да «шыфраваных» найменняў раслін тыпу польск. nietoto і пад., параўн. і польск. дыял. niekiery ’некаторы, няпэўны’.
◎ Не́клус ’маленькі вулейчык, які ставіцца для лоўлі раёў’ (Сцяшк.). Няясна, улічваючы геаграфію слова, можна выказаць здагадку аб сувязі з польск. kłusować ’бяспраўна паляваць’, klusanie ’бадзянне’ і пад.; параўн., аднак, рус. неклеус ’маленькі вулей’ (іван., СРНГ). Гл. таксама навуз, навузнік.
◎ Не́крут ’рэкрут’ (Нас., Пятк. 2. Растарг., ТС), ’навабранец, рэкрут; няспрытны, непаваротлівы’ (Бяльк.), нёкрутка ’салдатка’ (ТС), укр. нёкрут ’рэкрут’, рус. некрут ’тс’. З рэкрут (гл.), фанетычныя змены тлумачацца аналогіяй ці т. зв. падвойнай аналогіяй (гл. Апель, РФВ, 1880, 2, 197–224; Альпійскі, Мовознавство, 1987, 6, 70–72), народнай этымалогіяй (з не‑ круціць, Карскі, 1, 315).
◎ Не́кства, род. скл. нёксці, зборн. ’яўрэйства, рэдка — пра татар і цыганоў’ (Нік., Оч.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ств‑ ад *нексць ’нехрысць’, што ў сваю чаргу ад не і коціць ’хрысціць’ (гл.), коціцца ’хрысціцца’ (Нас.), параўн. серб.-харв. не̏крст ’нехрысць’, зборн. ’нехрысці’.
◎ Не́ксьці ’якісьці’ (Сцяшк.). З *не‑які‑сь‑ціу гл. ненкі.
◎ Не́кся ’некалькі дзён назад’ (карэл., Янк. Мат.). З *не‑як‑ся, гл. неяк.
◎ Некульця́пістый ’нязграбны, няўдалы’ (Юрч.). Да кульцяпа, кульцяпісты, гл. куляць.
◎ Некуца́вый ’неядомы (грыб)’ (Мат. Маг.), нікуцавый ’ніякі, дрэнны’ (слаўг., Яшкін, вусн. паведамл.). Відаць, ад куцаць ’доўга перажоўваць што-небудзь’ (Сл. ПЗБ).
Не́лад ’не́парадак, нязгода’ (Нас.), нэ́лад ’нелады’ (драг., З нар. сл.), укр. не́лад ’бязладзіца, непарадак’, рус. не́лад ’раздор, нязгода’. З не і лад, гл. ладзіць; сюды ж неладом ’не ў лад, бязладна’ (Ян.).
Нелапы́ ’ладны, дастатковы па велічыні, вазе і памерах’: мае парасята ужэ нелапые (слуц., Нар. словатв.), нелапу́ ’няладны, нядобры’ (ТС), параўн. ст.-рус. не лапъ ’ужо не, больш не’, укр. не лапі ’няхутка’, польск. nie łapie ’няхутка; нялёгка’, ст.-чэш. nelap ’нялёгка, з цяжкасцю, ледзь’. Выводзіцца з прасл. *lapati, lapъ!, што выражае хуткі рух з мэтай схапіць, злавіць і г. д., гл. лапаць. Развіццё семантыкі ад ’што трапіла, абы-што’ да ’не абы-што’, пры гэтым адмоўе не ўносіць новага семантычнага адцення, параўн. ст.-чэш. lap kto, lap který ’хто-небудзь’; больш падрабязна гл. Махэк₂, 320; Фасмер, 2, 459; Слаўскі, 4, 475.