Кушэ́тка ’невялікая канапа з узгалоўем, але без спінкі’ (франц. coucheite) (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычанне праз рус. кушетка ’тс’ з франц. мовы (Шанскі, 2, 8, 464).
◎ Куя́ ’злосная жанчына’ (ТС). Параўн. каяцца (гл.) ’здзекавацца’.
◎ Куяя́ ’хованкі’ (ТС) Да хаваць (гл.) з нерэгулярным не раходам х > к.
Кшталт ’манера’ (Нас., Яруш., Мядзв., Гарб.), ’падабенства, форма’ (Гарб.), ст.-бел. кшталтъ ’форма’. Праз польск. kształt ’форма’ з с.-в.-ням. gestalt ’тс’ (Булыка, Запазыч., 183–184; Слаўскі, 2, 280–281).
◎ Кшэ́сла ’частка воза з ручкамі, да якіх прымацоўваецца драбіна’, параўн. польск. krzesło ’стул’ і літ. krislas ’папярочка ў возе’ (Сл. паўн.-зах., 2, 596). Балтызм з фанетыкай пад польскім уплывам.
◎ Кы́бка ’ямка ў печы’ (Шушк.). Гл. кебка.
◎ Кызь ’выкрык, якім адганяюць або падзываюць коз’ (Нас., Нар. лекс.). Кантамінацыя кыш (гл.) і казах (гл.). Ва ўсякім разе гэты выкрык звязваецца з назвай казы. Параўн. кызька (гл.), кызя (гл.).
◎ Кы́зька ’козка’ (Нас.). Гл. кызь.⇉*
◎ Кы́паць ’кіпцюр’ (Нас.). Гл. кіпець.