◎ Кшэ́сла ’частка воза з ручкамі, да якіх прымацоўваецца драбіна’, параўн. польск. krzesło ’стул’ і літ. krislas ’папярочка ў возе’ (Сл. паўн.-зах., 2, 596). Балтызм з фанетыкай пад польскім уплывам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)