Ро́ствань ’непраходная гразь, бездарожжа’ (ТС). Да раз‑/роз- і твань (гл.). Сюды ж роства́ніць ’размачыць, развезці (аб дарозе)’ (ТС).
Ростр ’таран у выглядзе галавы якой-небудзь жывёлы на насавой частцы стараж.-рымскага ваеннага карабля’ (ТСБМ). Праз рус. мову з лац. rostrum ’нос карабля’.
Ро́стра ’трыбуна на форуме старажытнага Рыма, упрыгожаная насамі караблёў, захопленых у непрыяцеля’, ’упрыгожанні калон у выглядзе насавой часткі старажытнага судна’ (ТСБМ) — праз польскую ці рускую мову з лац. rostra мн. л. ’насы караблёў’.
*Ро́страсень, ро́страсэнь ’неахайна апрануты чалавек’ (пін., ЖНС). Да раз‑/рос‑ і трэсці (лахманамі) ’быць вельмі бедна апранутым’ (гл.).
Ро́стул ’вугал, атрыманы ў выніку расхілення ножак цыркуля’, ’адтуліна, шчыліна пры расчыненым вакне, дзвярах, росчын’ (ТСБМ). Да растулі́ць, туліць (гл.).
Ро́ступ ’расступанне, пропуск праз натоўп, скаціну’ (Нас., Касп., Байк. і Некр.). Да расступа́цца, гл. ступаць.
Ро́стырка ’сварка’ (навагр., Сл. рэг. лекс.). З польск. старога rozterka ’тс’, ’разлад’. Гл. растырка. Сюды ж штучна ўтворанае ростырга ’разлад, нязгода’ (Ласт.), відаць, да торгаць (гл.).
Ро́суха ’расахатае дрэва’ (драг., Сіг.), ’памост пад вулей на дрэве’ (драг., ЛА, 1). Да расоха ’дрэва з раздвоеным ствалом (гл.).
Ро́схап у выразе: на росхап ’нарасхват’ (ТС). Да раз‑/рос‑ і хапа́ць ’хватаць’ (гл.).
Ро́схрыст ’месца, дзе расхрыстваецца ці расхрысталася адзежа’ (ТСБМ, Нар. Гом.), укр. росхри́стя ’які ходзіць з непакрытымі адзежай грудзьмі’. Да расхрыста́ць, расхрыста́цца (гл.).