Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

парытэ́тнасць ж., юр. парите́тность

парытэ́тны юр. парите́тный;

на ~ных асно́вах — на парите́тных нача́лах;

~нае прадстаўні́цтва — парите́тное представи́тельство

пары́ў, -ры́ву м., прям., перен. поры́в;

п. ве́тру — поры́в ве́тра;

п. ра́дасці — поры́в ра́дости

пары́ўнасць ж., см. пары́вістасць

пары́ўны, см. пары́вісты

парыхле́ць сов. порыхле́ть

парыхлі́ць сов. (всё, многое) перерыхли́ть, взрыхли́ть

па́рыцкі па́ричский

пары́цца сов. (о животных) поры́ться

пары́ць сов. (рылом — о животных)

1. (нек-рое время) поры́ть;

2. (всё, многое) изры́ть;

сві́нні пары́лі двор — сви́ньи изры́ли двор