Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

аўсю́к, -ку́ м., бот. овсю́г

аўсюко́вы овсюго́вый

аўся́нік м.

1. (род. аўся́ніку) бот. ши́шечник;

2. (род. аўся́ніка) зоол. подёнка ж.; однодне́вка ж.;

3. (род. аўся́ніка) обл. овся́ный блин

аўся́ніца ж., бот. овся́ница

аўся́нішча ср. овся́нище

аўся́нка I ж. (крупа, каша из овсяной крупы) овся́нка

аўся́нка II ж., зоол. овся́нка

аўся́ны овсяно́й, овся́ный;

~ныя кру́пы — овся́ная крупа́

аўт м., спорт. а́ут

аўтаадка́зчык м. автоотве́тчик

аўтааксіда́цыя ж., хим. автооксида́ция