Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Gregorian calendar, New Style

но́вы стыль (Грыгар’я́нскі калянда́р)

near

[nɪr]

1.

adv.

1) блі́зка; недалёка

Christmas is near — Каля́ды ўжо недалёка

near-allied tribes — блі́зка параднёныя плямёны

2) каля́, блізу́

near a year — блізу́ год, каля́ го́ду

2.

adj.

1) блі́зкі, блізкі́

a near friend — блі́зкі ся́бра

a near relative — блі́зкі свая́к

2) каро́ткі, про́сты

Go by the nearest route — Ідзі́ найкараце́йшай даро́гай

3) блі́зкі, падо́бны

near translation — перакла́д блі́зкі да арыгіна́лу

3.

prep.

блі́зка, каля́, паблі́зу

near the river — каля́ рэ́чкі

4.

v.

набліжа́цца

to near the land — набліжа́цца да бе́рагу

- near at hand

nearby

[,nɪrˈbaɪ]

1.

adj.

блі́зкі, сусе́дзкі

2.

adv.

паблі́зу, непадалёку

nearly

[ˈnɪrli]

adv.

1) ама́ль, блізу́

I nearly missed the train — Я ама́ль спазьні́ўся на цягні́к

2) блі́зка

nearly related — блі́зка паро́дненыя

not nearly — зусім не, і ня блі́зка

nearness

[ˈnɪrnəs]

n.

блі́зкасьць, блізіня́ f.

near-sighted

[ˈnɪrsaɪtɪd]

adj.

блізару́кі

near at hand

а) пад руко́ю

б) не за гара́мі

near the bone

а) ве́льмі патрабава́льны

б) ама́ль непрысто́йны

near to one’s heart

блі́зкі сэ́рцу, ве́льмі ва́ртасны

neat

[ni:t]

adj.

1) стара́нна прыбра́ны, чы́сты (пако́й)

2) аха́йны, акура́тны (чалаве́к, во́пратка)

neat handwriting — акура́тны по́чырк

neat dress — сьці́плая, але прыго́жая суке́нка

3) спры́тны

neat trick — спры́тны фо́кус

4) informal прые́мны, вясёлы

neat party — прые́мная вечары́на

5) чы́сты, неразьве́дзены

neat drink — неразьве́дзенае пітво́