Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

carry forward

а) рабі́ць по́ступ, ісьці́ за не́чым напе́рад

б) перано́сіць на другу́ю бачы́ну ці ў другі́ слупо́к

carry in(to)

уно́сіць

carry off

вы́йграць, здабы́ць (узнагаро́ду)

carry off one’s feet, sweep off one’s feet

а) захапі́ць каго́-н., узбудзі́ць энтузія́зм

б) зрабі́ць вялі́кае ўра́жаньне

carry on

а) не затры́мвацца, праця́гваць (-цца)

The conversation was carried on — Гу́таркі йшлі́ дале́й

б) дале́й ве́сьці, кірава́ць (спра́ву, заня́ткі)

carry out

выко́нваць (зага́ды, інстру́кцыі), зрабі́ць, зако́нчыць, праве́сьці (плян, до́сьлед)

carry over

а) затрыма́ць, атрыма́ць зь міну́лага

б) перано́сіць (сло́ва)

в) праця́гваць, адклада́ць

to carry an account over to the next month — адкла́сьці разраху́нак на насту́пны ме́сяц

carry through

а) вы́весьці, дапамагчы́ вы́йсьці (зь ця́жкасьцяў)

б) даве́сьці да канца́, зако́нчыць, дасягну́ць

carry weight

быць ва́жным, уплыво́вым

carsickness

[ˈkɑ:rsɪknəs]

n.

мо́ташнасьць ад ру́ху (у аўтамабі́лі, цягніку́)