Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

stop

[stɑ:p]

1.

v.t. (-pp-)

1) затры́мваць, спыня́ць

2) стры́мваць, затры́мваць

to stop supplies — стрыма́ць паста́ўкі

3) суніма́ць, спыня́ць

to stop a noise — суня́ць го́ман

4) затыка́ць; зама́зваць, зала́джваць

to stop a hole — заткну́ць дзі́рку

to stop a leak — зама́заць працёк

to stop a wound — спыні́ць крывацёк з ра́ны

5) адбіва́ць, адхіля́ць (уда́р)

2.

v.i.

1) прыпыня́цца, спыня́цца

to stop at a hotel — спыні́цца ў гатэ́лі

2) спыня́цца; сьціха́ць

а) all work stopped — уся́ пра́ца спыні́лася

б) the rain stopped — дождж сьціх

3) затры́мвацца, спыня́цца

to stop for a red light — затрыма́цца на чырво́ным сьвятле́

3.

n.

1) спыне́ньне n.; перапы́нак -ку m., затры́мка f.

to bring to a stop — спыні́ць

to come to a stop — спыні́цца

2) па́ўза f.; перапы́нак -ку m.

3) прыпы́нак -ку m., прыста́нак -ку m.

The train goes through without a stop — Цягні́к прахо́дзіць без прыпы́нку

4) кро́пка f., пункт -а m. (знак прыпы́нку).

5) кане́ц -ца́ m.

to put a stop to — спыні́ць што, пакла́сьці кане́ц чаму́

stopover

[ˈstɑ:p,oʊvər]

n.

перапы́нак у падаро́жжы

stoppage

[ˈstɑ:pɪdʒ]

n.

1) спыне́ньне, затрыма́ньне n.

2) перашко́да f.

stopper

[ˈstɑ:pər]

1.

n.

за́тычка f.; ко́рак -ка m.; шпунт -а m.

2.

v.t.

затыка́ць ко́ркам, за́тычкай

storage

[ˈstɔrɪdʒ]

n.

1) перахава́ньне, захава́ньне n. (праду́ктаў, рэ́чаў)

2) схо́вішча n., склад -у m.

She has put her furniture in storage — Яна́ аддала́ сваю́ мэ́блю на захава́ньне ў схо́вішча

3) Electr. акумулява́ньне n.

- cold storage

storage battery

акумуля́тар -а m.

store

[stɔr]

1.

n.

1) кра́ма f., магазы́н -а m.

2) склад -у m.

3) запа́с -у m.

2.

v.t.

1) пастаўля́ць; забясьпе́чваць чым

2) запаса́ць, назапа́шваць, рабіць запа́с

3) кла́сьці ў склад, трыма́ць у скла́дзе

- in store

store up supplies

трыма́ць запа́сы на скла́дзе

storehouse

[ˈstɔrhaʊs]

n.

склад -у m.

storekeeper

[ˈstɔr,ki:pər]

n.

1) кра́мнік -а m., кра́мніца f.

2) кладаўшчы́к -а́ m.