Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

button

[ˈbʌtən]

1.

n.

1) гу́зік -а m.

2) пупы́шка f. (кве́ткі), малады́ грыбо́к

3) значо́к -ка́ m.

2.

v.t.

1) зашпіля́ць на гу́зікі

2) прышыва́ць гу́зікі

3) (у фэхтава́ньні) дакрана́цца канцо́м шпа́гі

4) informal зачыня́ць, заціска́ць шчы́льна

I buttoned my mouth and did not reply — Я сьці́снуў ву́сны і не адказа́ў

- button up

- on the button

buttonhole

[ˈbʌtənhoʊl]

1.

n.

1) пятля́ f., pl. пе́тлі, пяце́лька f.

2) Brit., informal кве́тка ў пятлі́цы, бутанье́рка f.

2.

v.t.

рабі́ць пяце́лькі

buttonless

[ˈbʌtənləs]

adj.

бяз гу́зіка(ў)

button up

informal

даве́сьці спра́ву да канца́, здавальня́юча ўла́дзіць

butt in

Sl.

со́вацца, су́нуцца (не ў сваё); заміна́ць; ула́зіць

but for

за вы́няткам, апрача́

but then

а́ле аднача́сна; а́ле з друго́га бо́ку

buxom

[ˈbʌksəm]

adj.

здаро́вы, дзябёлы

buy

[baɪ]

1.

v., bought, buying

1) купля́ць

2) падкупля́ць

Two members of the jury had been bought — Два прысяжны́я былі́ падку́пленыя

3) адкупля́ць, купля́ць

4) Sl. прыма́ць за праўдзі́вае, ве́рыць

I've heard but I don’t buy it — Я чуў пра гэ́та, але я ня ве́ру

2.

n., informal

1) паку́пка f., набы́так -ку m.

2) informal недарага́я ку́пля

it’s a real buy — Гэ́та сапраўды́ до́брая паку́пка

- buy off

- buy out

- buy over

- buy up

buyer

[ˈbaɪər]

n.

паку́пнік -а́ m., паку́пніца f.; пакупе́ц -ца́ m.; ску́пнік -а m.