Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

delimit

[,di:ˈlɪmɪt]

v.t.

вызнача́ць мяжу́, разьмяжо́ўваць

delimitation

[dɪ,lɪmɪˈteɪʃən]

n.

разьмяжо́ўваньне n., вызначэ́ньне ме́жаў

delinquency

[dɪˈlɪŋkwənsi]

n., pl. -cies

1) праві́ннасьць, віна́ f.; прасту́пства n.

2) правапарушэ́ньне n.

3) пратэрмінава́ны доўг

delinquent

[dɪˈlɪŋkwənt]

1.

adj.

1) які́ паруша́е зако́н; злачы́нны

2) неапла́чаны; пратэрмінава́ны (доўг, пада́так)

delinquent taxes — неапла́чаныя пада́ткі

2.

n.

злачы́нец -ца m., злачы́нка f.

juvenile delinquent — непаўнале́тні злачы́нец

delirious

[dɪˈlɪriəs]

adj.

1) у ста́не трызьне́ньня, галюцына́цыі; непрыто́мны

to be delirious — тры́зьніць

2) ашале́лы (ад ра́дасьці); разью́шаны

to be delirious with joy — ашале́ць ад ра́дасьці

delirium tremens

бе́лая гара́чка

deliver

[dɪˈlɪvər]

v.t.

1) вызваля́ць; збаўля́ць ад каго́-чаго́

“Deliver us from evil” — “Збаў нас ад зло́га”

2) дастача́ць, дастаўля́ць; разно́сіць (по́шту)

3) перадава́ць

to deliver a message — перада́ць ве́стку

4) абвяшча́ць (прысу́д); гавары́ць (прамо́ву); чыта́ць (ле́кцыю)

5) прыма́ць ро́ды

6) выко́нваць абяца́ньне

The politician did not deliver on his promises — Палі́тык ня вы́канаў сваі́х абяца́ньняў

deliverance

[dɪˈlɪvərəns]

n.

1) вызвале́ньне, збаве́ньне, выратава́ньне n.

2) прысу́д -у m., пастано́ва f.

deliverer

[dɪˈlɪvərər]

n.

1) вызво́льнік -а, вызвалі́цель -я m.; выратава́льнік -а m.; выбавіцель -я m.

2) дастаўні́к -а m.

delivery

[dɪˈlɪvəri]

n., pl. -ries

1) даста́ва, даста́ўка f.; разно́с -у m.

special delivery — тэрміно́вая даста́ўка

2) зда́ча f. (го́раду во́рагу), перада́ча

3)

а) мане́ра гу́таркі, маўле́ньня

б) спо́саб пада́чы (мяча́)

4) вызвале́ньне, выбаўле́ньне n.

5) ро́ды pl. only.

6) тава́р, які́ ма́е быць даста́ўлены