Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

decentralize

[di:ˈsentrəlaɪz]

v.t.

дэцэнтралізава́ць

deception

[dɪˈsepʃən]

n.

1) ашу́кваньне n., махлява́ньне n.

2) падма́н -у m.; зман, фальш -у m.; ілю́зія f.

3) ашука́нства, махля́рства n., хі́трасьць f.

deceptive

[dɪˈseptɪv]

adj.

1) зма́нлівы; ашука́нскі

deceptive calm — зма́нлівая цішыня́

2) фальшы́вы, падма́нлівы, падма́нны

deceptive glances — падма́нныя по́зіркі

decide

[dɪˈsaɪd]

v.

1) пастанаўля́ць, прыма́ць пастано́ву

2) нава́жвацца, наду́мвацца

3) выраша́ць (спрэ́чку, пыта́ньне)

decided

[dɪˈsaɪdɪd]

adj.

1) выра́зны, пэ́ўны, бясспрэ́чны

a decided advantage — бясспрэ́чная перава́га

2) мо́цны, цьвёрды (хара́ктар), катэгары́чны

a man of decided opinions — чалаве́к катэгары́чных пагля́даў

decidedly

[dɪˈsaɪdɪdli]

adv.

1) выра́зна, бясспрэ́чна

2) мо́цна; цьвёрда, рашу́ча, нава́жана, катэгары́чна

deciduous

[dɪˈsɪdʒuəs]

adj.

1) лістапа́дны (дрэ́ва, лес)

2) які́ пэрыяды́чна апада́е (ліст) або́ спада́е о́гі); мало́чны (зуб)

3) мімалётны, няста́лы

decimal

[ˈdesəməl]

adj.

дзесятко́вы

decimal fraction — дзесятко́вы дроб

decimal point — кро́пка, яка́я аддзяля́е цэ́ласьць ад дро́бу

decimate

[ˈdesəmeɪt]

v.t.

1) вынішча́ць, спусташа́ць; забіва́ць у вялі́кай ко́лькасьці; губі́ць, касі́ць, зьнішча́ць

cholera decimated the population — хале́ра касі́ла жы́харства

2) кара́ць сьме́рцю ко́жнага дзяся́тага

3) забіра́ць або́ зьнішча́ць дзяся́тую ча́стку

decimeter, decimetre

[ˈdesə,mi:tər]

n.

дэцымэ́тар -ра m. (1/10 мэ́тра)