Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

unstressed

[ʌnˈstrest]

adj.

1) ненаці́сьнены, ненаці́снуты

2) не пад на́ціскам, ненаціскны́ (пра гук або́ склад)

unstring

[ʌnˈstrɪŋ]

v.t. -strung, -stringing

1) здыма́ць або́ паслабля́ць струну́

2) здыма́ць зь ні́ткі або́ шнурка́ (па́церкі)

3) Figur. псава́ць нэ́рвы, нэрвава́ць

unsubstantial

[,ʌnsʌbˈstænʃəl]

adj.

1) неабгрунтава́ны, няпэ́ўны; малы́, слабы́; нерэчаі́сны, нерэа́льны

unsubstantial hope — слаба́я надзе́я

2) нясы́тны, непажы́ўная (е́жа)

unsuccessful

[,ʌnsəkˈsesfəl]

adj.

няўда́члівы; няўда́лы

unsuitable

[ʌnˈsu:təbəl]

adj.

неадпаве́дны; непрыда́тны

unsullied

[ʌnˈsʌlɪd]

adj.

незапэ́цканы, незапля́млены, чы́сты

an unsullied reputation — чы́стая незапля́мленая рэпута́цыя

unsung

[,ʌnˈsʌŋ]

adj.

1) несьпява́ны

2) неапе́ты, ня ўсла́ўлены ў пе́сьнях, ве́ршах; няўсхва́лены, непрасла́ўлены

unsung heroes — няўсла́ўленыя геро́і

untamed

[,ʌnˈteɪmd]

adj.

1) непрыру́чаны, дзі́кі

2) неўтаймава́ны

untangle

[ʌnˈtæŋgəl]

v.t.

1) разблы́тваць не́шта зблы́танае

2) разблы́тваць, рабі́ць я́сным, зразуме́лым (прабле́му, непаразуме́ньне), растлума́чваць

unthankful

[ʌnˈӨæŋkfəl]

adj.

няўдзя́чны