Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

unruled

[ʌnˈru:ld]

adj.

1) без ула́ды, без кантро́лю, нікі́м не кірава́ны, не кантралява́ны

2) нелінава́ны

unruled paper — нелінава́ная папе́ра

unruly

[ʌnˈru:li]

adj.

1) непако́рны, непако́рлівы; непаслухмя́ны; буя́ны; узбу́раны, узбунтава́ны (нато́ўп)

2) неспако́йны, непадула́дны

an unruly sea — бурлі́вае мо́ра

unsafe

[ʌnˈseɪf]

adj.

небясьпе́чны, ненадзе́йны

unsanitary

[ʌnˈsænɪteri]

adj.

негігіені́чны, нездаро́вы

unsatisfactory

[ʌn,sætɪsˈfæktəri]

adj.

нездавальня́ючы (і пра шко́льную адзна́ку)

unsay

[ʌnˈseɪ]

v.t.

адкліка́ць ска́занае або́ напі́санае, браць наза́д свае́ сло́вы

unscramble

[ʌnˈskræmbəl]

v.t.

прыво́дзіць да пара́дку; расшыфро́ўваць; разьбіра́ць (невыра́знае)

unscrew

[ʌnˈskru:]

v.t.

1) адшрубо́ўваць, адкру́чваць

2) расшрубо́ўваць, разьбіра́ць на ча́сткі

unscrupulous

[ʌnˈskru:pjələs]

adj.

1) які не перабіра́е ў сро́дках

2) беспрынцыпо́вы; несумле́нны

unseal

[,ʌnˈsi:l]

v.t.

1) расьпяча́тваць

to unseal a letter — расьпяча́таць ліст

2) адкрыва́ць