Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

awhile

[əˈhwaɪəl]

adv.

часі́нку; хвілі́нку; нядо́ўга; крыху́

Wait awhile — Пачака́й крыху́

awkward

[ˈɔkwərd]

adj.

1) нязгра́бны; нехлямя́жы; няўда́лы, непаваро́тлівы

an awkward person — целяпе́нь

2) нязру́чны; невыго́дны

3) цяжкі́, цяжкава́ты

4) няёмкі

an awkward situation — няёмкае стано́вішча

awkwardly

[ˈɔkwərdli]

adv.

нязгра́бна, нехлямя́жа; гл. awkward

awl

[ɔl]

n.

шы́ла n.

awn

[ɔn]

n.

асьцю́к -а́ m. (на каласо́х)

awning

[ˈɔnɪŋ]

n.

маркі́за f., наве́с -а m. (над вакно́м, дзьвяры́ма)

awoke

[əˈwoʊk]

v., p.t. and p.p. of awake

awry

[əˈraɪ]

1.

adv.

1) кры́ва, набо́к

His tie is awry — Яго́ны га́льштук зье́хаў набо́к

2) Figur. няпра́вільна, наадваро́т, бла́га

Our plans have gone awry — На́шыя пля́ны пераблы́таліся

2.

adj.

1) крывы́, перакры́ўлены

a face awry with pain — твар, перакры́ўлены ад бо́лю

2) няпра́вільны, пераблы́таны

ax, axe

[æks]

1.

n., pl. axes

1) сяке́ра f.

2) старада́ўная баява́я збро́я

2.

v.t.

1) сячы (дро́вы); цяса́ць (сяке́рай)

2) informal звальня́ць, скарача́ць

3) абрэ́зваць, рэдукава́ць; мо́цна абніжа́ць

ax the budget — зрэ́заць, абрэ́заць бюджэ́т

- get the ax

axial

[ˈæksiəl]

adj.

во́севы; уздо́ўж, на або́ каля́ во́сі