Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

swear off

зарака́цца

to swear off drink — зарачы́ся ня піць

sweat

[swet]

1.

n.

1) пот -у m.

He was in a cold sweat from fear — Яго́ абліло́ хало́дным по́там ад стра́ху

2) ві́льгаць f. (на шы́бах, тру́бах)

2.

v.i. sweat or sweated, sweating

1) паце́ць, патне́ць, макрэ́ць, управа́ць

2) паце́ць, запацява́ць (пра шкло)

3) informal паце́ць, ця́жка працава́ць

4) хвалява́цца

to sweat over delay — нэрвава́цца з прычы́ны затры́мкі

3.

v.t.

1) упа́рваць, заганя́ць (каня́)

2) прымуша́ць ця́жка працава́ць

3) прыліто́ўваць, пая́ць (мядзя́ныя тру́бы)

- sweat it out

sweat gland

по́тавая зало́за

sweat it out

informal

нецярплі́ва, нэрво́ва чака́ць

sweat shirt

баваўня́ны пуло́вер

sweater

[ˈswetər]

n.

свэ́тар, швэ́дар -ра m.

sweaty

[ˈsweti]

adj.

1) спаце́лы, спатне́лы; по́тны

2) цяжкі́ (аб пра́цы)

Swede

[swi:d]

n.

швэд -а m., швэ́дка f.

Sweden

[ˈswi:dən]

Швэ́цыя

Swedish

[ˈswi:dɪʃ]

1.

adj.

швэ́дзкі

2.

n.

1) швэ́ды pl.

2) швэ́дзкая мо́ва