suspicious
[səˈspɪʃəs]
adj.
які́ падазрае́, падазро́ны
to be suspicious — падазрава́ць, быць падазро́ным
sustain
[səˈsteɪn]
v.t.
1) падтры́мваць
Hope sustains him in his misery — Надзе́я падтры́мвае яго́ ў бядзе́
2) утры́мваць
to sustain an army — утры́мваць а́рмію
3) трыма́ць, падпіра́ць
Arches sustain the weight of the roof — Скляпе́ньне трыма́е цяжа́р страхі́
4) вытры́мваць (уда́ры)
5) цярпе́ць
to sustain a great loss — пане́сьці вялі́кую стра́ту
6) пацьвярджа́ць, падтры́мваць
The facts sustain his theory — Фа́кты пацьвярджа́юць яго́ную тэо́рыю
sustenance
[ˈsʌstənəns]
n.
1) сро́дкі на пражы́так
He gave money for the sustenance of a poor family — Ён дава́ў гро́шы бе́днай сям’і́ на пражы́так
2) е́жа f., харчы́ pl
He has gone for a week without sustenance — Ён пражы́ў ты́дзень бязь е́жы
swaddle
[ˈswɑ:dəl]
1.
v.t.
1) спавіва́ць
2) ту́га абкру́чваць (палатно́м, бінто́м)
2.
n.
спавіва́льнік -а, спавіва́ч -а́ m.; бінт -а́ m.
swagger
[ˈswægər]
1.
v.i.
1) хадзі́ць з ва́жным вы́глядам; ва́жна кро́чыць
2) выхваля́цца, хвалі́цца; ганары́цца
3) блефава́ць
2.
n.
фарсі́стая або́ ва́жная хада́; фанабэ́рыстасьць f.
3.
adj., informal
ве́льмі мо́дны, па апо́шняй мо́дзе
swaggerer
[ˈswægərər]
n.
франт -а m., ганарлі́вец -ўца m.; задава́ка -і m. & f.
swallow
I [ˈswɑ:loʊ]
1.
v.t.
1) глыта́ць
2) прыма́ць на ве́ру
He will swallow any story — Ён усяму́ паве́рыць
3) цярпе́ць
He had to swallow the insult — Ён му́сіў сьцярпе́ць зьнява́гу
2.
n.
1) глыто́к -ка́ m.
2) гло́тка f.
•
- swallow up
- swallow words said in anger
II [ˈswɑ:loʊ]
n.
ла́стаўка f.