Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

stepsister

[ˈstep,sɪstər]

n.

зво́дная сястра́

stepson

[ˈstepsʌn]

n.

па́сынак -ка m.

step aside

саступі́ць убо́к, адыйсьці́

step down

а) сысьці́ дало́ў

б) пада́ць у адста́ўку

step in

а) увайсьці́ (у пако́й, дом); уступі́ць (у ваду́)

б) умяша́цца ў што; узя́ць удзе́л у чым

step on it

прысьпе́шваць; хутчэ́й!

step on one’s toes

наступі́ць не́каму на па́льцы

step out

вы́йсьці; informal пайсьці́ павесялі́цца

step up

1) узыхо́дзіць, узьніма́цца

2) informal павыша́ць, павялі́чваць (вытво́рчасць)

3) падыхо́дзіць напе́рад

stereo

[ˈsterioʊ]

1.

n.

1) стэрэафані́я f.

2) апара́т для стэрэафані́чнае рэпраду́кцыі

3) informal стэрэафані́чнае ра́дыё, прайграва́льнік

4) стэрэаты́п -у m.

2.

adj.

стэрэафані́чны