Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Delhi

[ˈdeli]

г. Дэ́лі

deliberate

1.

adj.

1) сумы́сны, наўмы́сны; сьве́дамы, абду́маны

a deliberate lie — наўмы́сная хлусьня́

2) асьцяро́жны, аба́члівы

2. [dɪˈlɪbəreɪt]

v.i.

меркава́ць, ду́маць; разважа́ць, разду́мваць

3.

v.t.

абмярко́ўваць, разгляда́ць

to deliberate over the question — абмярко́ўваць пыта́ньне

deliberately

[dɪˈlɪbərətli]

adv.

сьве́дама, з наме́рам, знаро́к; сумы́сьля

deliberation

[dɪ,lɪbəˈreɪʃən]

n.

1) ро́здум -у m., разва́га f., разва́жаньне n.

after long deliberation — пасьля́ до́ўгай разва́гі

2) абмярко́ўваньне n.; нара́ды pl.; дыску́сія f.

3) асьцяро́жнасьць, аба́члівасьць f.

4) паво́льнасьць f.

deliberative

[dɪˈlɪbəreɪtɪv]

adj.

абмеркава́льны (сход)

delicacy

[ˈdelɪkəsi]

n., pl. -cies

1) даліка́тнасьць, гра́цыя f.

2) то́нкасьць, чу́йнасьць f. (слы́ху й адчува́ньня)

3) чу́ласьць, ура́зьлівасьць, чу́льлівасьць f.

4) кво́ласьць f.

5) ласу́нак -ку, дэлікатэ́с -у m., прысма́кі pl. only

delicate

[ˈdelɪkət]

adj.

1) даліка́тны, лаго́дны

delicate colors — мя́ккія ко́леры

a delicate situation — даліка́тнае стано́вішча

2) то́нкі, це́нкі

3) кро́хкі, ло́мкі

4) адчува́льны, чу́льлівы, чу́лы (інструмэ́нт), то́нкі

5) кво́лы

delicatessen

[,delɪkəˈtesən]

n.

1) гастрано́м -а m

2) дэлікатэ́сы pl. (праду́кты)

delicious

[dɪˈlɪʃəs]

adj.

1) ве́льмі сма́чны, духмя́ны, прые́мны

2) чаро́ўны, захапля́льны

delict

[dɪˈlɪkt]

n., Law

правапарушэ́ньне n.; злачы́нства n.